У рухавік Samizdat дададзена мажлівасьць зьвярнуць увагу мадэратараў на паведамленьне: пад паведамленьнем, якое яшчэ не было кіравана, адлюстроўваецца спасылка “Запрасіць кіраваньне”.
Калі ласка, карыстайцеся гэтай спасылкай, калі бачыце на сайце спам ці іншыя паведамленьні, якія павінны быць адкіраваны ў адпаведнасьці з Грамадзянскае дамовай Беларускай Індымедыі. Калі спасылка не адлюстроўваецца пад паведамленьнем, гэта азначае што нехта ўжо запрасіў яго кіраваньне, такі запыт можна ўбачыць у часопісе кіраваньня паведамленьня.
Сьпіс паведамленьняў, для якіх было запрошана кіраваньне, мадэратары могуць прагледзець па спасылцы Адчыненыя запыты на кіраваньне, якая адлюстроўваецца ў глябальным Часопісы кіраваньня, калі ў сьпісё ёсьць незачыненыя запыты.