Чаканы ўзровень кампенсацыі насельніцтвам Беларусі затрат на аказанне жыллёва‑камунальных паслуг у бягучым годзе дасягне 34 працэнтаў. Гэта перасягне ўзровень 2007 года на 1,6 працэнтага пункта, паведамілі карэспандэнту (дэз)інфармагентства БЕЛТА у Міністэрстве жыллёва‑камунальнай гаспадаркі Беларусі.
У 2006 годзе беларусы кампенсавалі 40,6 працэнта затрат на паслугі ЖКГ. Зніжэнне гэтага ўзроўню ў 2007 годзе ў Мінжылкамгасе тлумачаць ростам цэн на энерганосьбіты.
Нагадаем, што ў 2000 годзе «Советская Белоруссия» аўтарытэтна пісала: «Процесс отмены перекрестного субсидирования уже начался в жилищно-коммунальном хозяйстве. Предполагается, что в 2001 году население будет оплачивать до 50 процентов, еще через год – 80 процентов себестоимости жилищно-коммунальных услуг, что позволит ликвидировать и бюджетные субсидии, и перекрестное субсидирование ЖКХ» (Советская Белоруссия №325 (20989), 22.12.2000).