Магілёўскі гіпэрмаркет забаставаў
На трэці дзень пасля адкрыцця «Гиппо» забаставалі ягоныя касіры, патрабуючы павышення заробку. Кіраўніцтва ў адказ прывезла «штрэйкбрэкераў» з Менску.
Гіпермаркет 3 лютага адчыніўся толькі а 15 гадзіне замест шасці гадзін раніцы. Афіцыйная версыя — збой ў кампутарнай сетцы. Але галоўнай прычынай, са слоў саміх удзельнікаў забастоўкі — невялікі заробак, цяжкія ўмовы працы.
Кіраўнік аблвыканкаму Барыс Батура на ранішнім пасяджэнні аблвыканкаму даў незадавальняючую адзнаку працы «Гиппо», назваўшы яго «гадзюшнікам», дзе людзі ў чарзе стаяць па гадзіне».
Зьміцер Мышкоўскі, BulletinOnline.org