Настроить, Войти
3 года тюрьмы за графити
автор гость, дата 2008-02-23 13:52, комментариев: 3, связано с: Дзяржаўны тэрор

Супрацоўнікі гродзенскай міліцыі перадалі ў суд справу Аляксея С. – жыхара горада, які ноччу 17 снежня нанёс на сценах 2 дамоў графіці з заклікам да ўладаў вярнуць ільготы.

Цяпер Аляксей С. знаходзіцца ў шпіталі. Следчы Шкулепа, які вядзе справу, наведаў 23-гадовага юнака ў медыцынскай установе. Супрацоўнік міліцыі ўзяў у Аляксея С. падпіску аб нявыездзе і паведаміў аб тым, што справа перададзена ў суд. Прычым, спачатку хлопца абвінавачвалі паводле артыкула 341 Крымінальнага кодэкса(апаганьванне пабудоваў і псаванне маёмасці), які прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам да 3 месяцаў.

У суд жа пайшла справа, у якой абвінавачванне прад’яўлена паводле артыкула 339 (хуліганства), максімальны тэрмін зняволення паводле якога прадугледжвае 3 гады турмы.

Аляксей С. сцвярджае, што свае дзеянні ён ажыццяўляў мэтанакіравана ў знак пратэсту супраць дзеянняў ўлады.

- Улада забрала апошнюю магчымасць больш-менш прыстойнага жыцця ў пенсіянераў і студэнтаў. Зразумела, што ўсіх гэта абурае, але не ўсе могуць выказаць свой пратэст. Я вырашыў паказаць жыхарам горада , што ёсць людзі , якія не баяцца машыны рэпрэсій і кажуць сваё “не” прэзідэнцкім указам, якія заганяюць людзей у галечу, - заявіў Рацыі Аляксей С.

Бліжэйшым часам адвакат Аляксея С. павінен падаць апеляцыю і абскардзіць міліцэйскую пастанову ў сувязі з тым, што абвінавачванне прад’яўлена не па адпаведнаму артыкулу крымінальнага кодэкса.

Комментарии
  • автор гость, дата 2008-02-23 20:12, ссылка

    Ему же еще не дали 3 года! И врядли дадут. Так зачем такой нервный заголовок?

  • автор a., дата 2008-02-25 11:51, ссылка

    Тое, што за графіці можна атрымаць 3 гады, імхо ўжо дастаткова, каб пісаць такі тытул.

  • автор гость, дата 2008-02-25 15:53, ссылка

    А по-моему такие крикливые заголовки - стиль желтой прессы.