Чарговы раз затрымана кіраўніцтва Маладога фронту. Гэтым разам Цэнтральная рада арганізацыі праходзіла ў сталічным мікрараёне Серабранка на офісе Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП).Затрыманыя 32 чалавекі.Цяпер маладафронтаўцы знаходзяцца ў РУУС Ленінскага раёну сталіцы.
Нагадаем, што папярэдняе масавае затрыманьне сябраў Цэнтральнай Рады МФ адбылося 16 лютага. Тады на прыватнай кватэры ў в. Заямачнае, што на ўсход ад Менску, былі затрыманыя каля 30 чалавек. ...разумныя вучацца на чужых памылках, дурні - на сваіх, а маладафронтаўцы ня вучацца зусім...