На каментар 12538 ад 2008-03-28 14:36: дайце факты, без іх ваш камэнтар выглядае як цытата з савецкага падручніку гісторыі, які і анархістаў таксама называў "мелкабуржуазным рухам".
Якое дачыненьне маюць Керенскі ды Петлюра да беларускіх левых эсэраў?
Дайце спасылкі на палітычную платформу заснавальнікаў БНР, якія б былі больш пераканальнымі за факты, дадзеныя ў зыходным паведамленьні (з'езд Рад, зьнышчэньне прыватнай уласнасьці і г.д.).
Тое, што БНР не атрымала дастатковае падтрымкі мас, не сьведчыць аб яе марыянетачнасьці, таксама як падтрымка масамі асобы Лукашэнкі не сьведчыць аб тым, што яго дыктатура -- народная справа. Мабыць БНР і не супрацьдзейнічала акупантам, але гэта прасьцей растлумачыць адсутнасьцю сродкаў, чым адсутнасьцю намеру. Былі б сродкі -- мабыць БНР праіснавала б больш за паўгады?