Настроить, Войти
Праўда і хлусня аб Беларускай Народнай Рэспубліцы

Мала што так фальсіфікавалася ў нашай гісторыі, як стварэнне БНР. Цікава, што ў гэтай справе погляды і дзяржаўных ідэолагаў, і некаторых ідэолагаў “ад апазіцыі” дзіўна супадаюць. З чаго бы гэта? Але спачатку аб міфах:

Міф № 1: “БНР была створана буржуазнымі нацыяналістамі” (у трактоўцы “альтэрнатыўных” ідэолагаў – БНР утварылі нейкія абстрактныя ” патрыёты”, лiтаратрары (!), грамадзкiя дзеячы, палiтыкi…”). Дык вось, упартыя факты гавораць аб тым, што пераважная большасць дэлегатаў Усебеларускага з’езду ў снежні 1917г былі рэвалюцыйныя сацыялісты (прадстаўнікі БСГ, БСДРП, беларускія камуністы, левыя эсэры і г.д.), і сяляне і працоўныя, якія спачувалi ім. Кансерватары тыпу Скірмунта складалі на з’ездзе нікчэмная меншасць! Усебеларускі з’езд, да ўсяго іншага, быў яшчэ і з’ездам Рад, а не “лiтаратарау”! Менавіта стварэнне з’ездам Усебеларускай Рады сялянскіх, салдацкіх і працоўных дэпутатаў і стала прычынай разгону з’езду 17 снежня 1917г шавіністычна наладжаным Аблiскомзапам. Пры разгоне з’езду яго дэлегаты спявалі “Інтэрнацыянал”!

Міф № 2: “БНР была марыянеткавай, празаходняй дзяржавай” (міфалогія “ад апазіцыі” – “БНР – эурапейская дзяржава”). Факсы нямецкаму кайзеру Вільгельму II пасылаў толькі правы кансерватар Раман фон Скірмунт і Ко, адразу жа пасля гэтага адхілены ад усіх пастоў у Радзе БНР, Але т.н. “Захад” не прызнаў БНР! Пасля захопу Беларусі польскія нацыяналісты абрынулі на дзеячаў БНР рэпрэсіі. Лідэры Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР) Палута Бадунова і Томаш Грыб і іншыя чальцы Рады БНР былі арыштаваныя акупантамі. Томаш Грыб правёў у “эурапейскiм” канцлагеры 7 месяцаў. У ноце пратэсту, прадстаўленай міністрам замежных спраў БНР Парыжскай мірнай канферэнцыі ў сакавіку 1920г, гаварылася аб забароне беларускай мовы і друку, аб зачыненні праваслаўных цэркваў, прымусовай змене нацыянальнасці з беларускай на польскую. І аб тым, што “усякае дамаганьне зробленае палiтычнымi дзеячамi паведамiць Заходнюю Эуропу аб несправядлiвасцi i жорсткасцi, якiм падлегае беларускi народ, канчаецца вельмi горкая дзеля iх – “вiнаватые” падлегаюцi пяротрусам i iх дабро канфiскуецца, ссылаюць iх у канцентрацiонные лагэры…” Аднак еўрапейская дыпламатыя ўсе гэтыя звароты проста праігнаравала!

Міф № 3: “БНР жадала захаваць капіталізм” (“альтэрнатыўная гісторыя” – “БНР будавала цывілізаваную рынкавую эканоміку”). Насамрэч, БНР была сацыялістычнай дзяржавай. Ужо II Статутная Грамата БНР 9 сакавіка 1918 г абвясціла аб знішчэнні прыватнай уласнасці і сацыялізацыі зямлі, уводзінах 8-вартавога працоўнага дня. Яшчэ раней Усебеларускі з’езд усталяваў “народны кантроль над вытворчасцю і гандлем”. У адпаведнасці жа з платформай найбуйнай і найболей уплывовай партыі БНР – Беларускай партыі эсэраў, усе заводы і фабрыкі павінны былі перайсці ў рукі працоўных, а дзяржава наогул заменена поўным народным самакіраваннем на базе вольных Рад.

Так чаму жа погляды ідэолагаў кіруючага рэжыму і некаторых лідэраў апазіцыі ў характарыстыцы БНР так кранальна супадаюць? Проста і тым, і іншым выгодна затуляць кансерватыўнай міфалогіяй (без розніцы якой – вялікадзяржаўнай або “празаходне”-ліберальнай) асноўную праблему, галоўная супярэчнасць, больш усяго актуальнае для людзей і ў 1918, і ў 2008г. Супярэчнасць паміж сапраўднай воляй і рэальным прыгнётам. Паміж працоўнымі, службоўцамі, студэнтамі і пенсіянерамі і тымі, хто замарожвае зарплату і скарачае водпускі, прыватызуе і прадае беларускія прадпрыемствы, зачыняе ІП і скарачае працоўныя месцы, адмяняе сацыяльныя палёгкі. Але прыходзіць час, калі гэтыя супярэчнасці ўжо не прычыніш ніякімі міфамі, старымі або новымі.

ВОЛЯ, НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ, САЦЫЯЛІЗМ!

Тэги
Комментарии
  • автор Thistle, дата 2008-03-20 13:57, ссылка

    сообщение отредактировано мной (заголовок, форматирование)

  • автор гость, дата 2008-03-28 14:36, журнал модерации, комментариев: 1, ссылка

    1: эсеры и эсдеки в ходе гражданской войны стояли на платформе демократической республики, т.е. идеологии либерализма с социальным уклоном (за некотрым исключением). Это были по существу буржуазные партии.

    В России они были заражены патриотизмом (война до победного), на Украине - национализмом (еврейские погромы).

    Керенский и Петлюра - контрревлюционеры. Они даже с левыми эсерами и левыми эсдеками не сошлись, не говря уже про крайне левых. О чем тут может еще идти речь?

    2: Да, БНР была марионеткой. В отличие от Директории петлюровцев, БНР даже не боролся с оккупантами, которые грабили страну.

    3: Социализм? В отличие от мощных повстанческих движений в России и Украине в Беларуси толком не было НИ-ЧЕ-ГО. Булак-Булаховский - слабое подспорье. Все эти платформы и манифесты ничего не стоят, раз они не нашли отклик в душах крестьян и рабочих. Значит не было БНР народным делом.

    Я ставлю БНР на один уровень с Радой гетмана Скоропадского, обслуживающего интересы оккупантов.

  • автор гость, дата 2008-03-30 13:31, ссылка

    На каментар 12538 ад 2008-03-28 14:36: дайце факты, без іх ваш камэнтар выглядае як цытата з савецкага падручніку гісторыі, які і анархістаў таксама называў "мелкабуржуазным рухам".

    Якое дачыненьне маюць Керенскі ды Петлюра да беларускіх левых эсэраў?

    Дайце спасылкі на палітычную платформу заснавальнікаў БНР, якія б былі больш пераканальнымі за факты, дадзеныя ў зыходным паведамленьні (з'езд Рад, зьнышчэньне прыватнай уласнасьці і г.д.).

    Тое, што БНР не атрымала дастатковае падтрымкі мас, не сьведчыць аб яе марыянетачнасьці, таксама як падтрымка масамі асобы Лукашэнкі не сьведчыць аб тым, што яго дыктатура -- народная справа. Мабыць БНР і не супрацьдзейнічала акупантам, але гэта прасьцей растлумачыць адсутнасьцю сродкаў, чым адсутнасьцю намеру. Былі б сродкі -- мабыць БНР праіснавала б больш за паўгады?

  • автор гость, дата 2008-04-04 10:52, ссылка

    Еще раз повторяю: 1) платформы - это пустой звук. Большевики вон тоже про Советы и отмирание государства много говорили. И что? 2) У Петлюры, Махно и ряда других атаманов "сродкау таксама не было". Тем не менее, с оккупанатами сражались и в итоге выгнали с Украины. Значит был был энтузиазм у людей. А при БНР не было его. Вот и приговор.

  • автор гость, дата 2008-04-04 11:01, ссылка

    Насчет фактов: Керенский, Петлюра, Антонов, комитет Учредительного Собрания (Комуч) - все стояли на позициях буржуазной демократической республики. Левые эсеры вообще участвовали в разгоне Уч.собрания, Совнаркоме, какое-то время разделяли преступления большевизма. А максималисты не были такой большой группой, что бы на их примере говорить об эсерах вообще. Были бы в БНР реальные настроения - заварилась бы каша не хуже, чем в других экс-имперских территориях. А так... Вас послушать, так украинским либертариям следует праздновать лень образования Украинской Рады и Директории: ведь "незалежнасць" как никак.