У рэшце рэшт актыўная грамадзкасьць Берасьцейшчыны здолела давесьці міні‑футбольны турнір на кубак Незалежнасьці да лягічнага завяршэньня. З за некаторых перашкодаў, фінальныя гульні каманды ПБНФ «Пагоня» былі перанесены на 6 красавіка. Турнір праходзіў па колавым прынцыпе. Па папярэдніх гульнях, вырашалася палажэньне камандаў у турнірнае сетцы. Каманда пераможца, атрымлівала права скарыстацца графікам і часам правядзеньня сустрэч зручных для яе. Да фіналу чатырох, здолелі дабрацца чатыры каманды зь сямі выстаўленых. Гэта каманды: «Маладая Грамада» БСДП, «Новыя магчымасьці» ПКБ, «Чорная зорка» руху анархістаў й «Пагоня» ПБНФ. Але ж сацыял‑дэмакраты не здолелі сабраць каманду ў поўным складзе і таму аргкамітэт вырашыў залічыць ім тэхнічную паразу. Цікава што пра рух анархістаў у Берасьці некаторыя даведаліся толькі на турніры. Тыя ў сваю чаргу выставілі даволі моцную каманду. За «Пагоню» гуляў новаабраны 56‑гадовы старшыня Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі ПБНФ — спадар Яўген Бяласін.
Дарэчы ніякія перашкоды з боку міліцыянтаў не чыніліся, як гэта ні зьдзіўляе, таму што акрамя партыйных сьцягоў каля пляцоўкі зьявіліся й нацыянальныя сьцягі ды сымболіка.
У выніку каманда ПБНФ «Пагоня» — трэцяе месца, «Чорная зорка» — другое месца, ПКБ «Новыя магчымасьці» — першае. Каманда-пераможца, была узнагароджана пераходным кубкам; таксама як і прызёры мэдалямі й ганаровымі граматамі за подпісамі старшыняў грамадзкіх арганізацыяў, што ўваходзяць у аргкамітэт. Пасьля шыхтавання й узнагароджвання, гульцы й балельшчыкі скандавалі «Жыве Беларусь»!
Яўген Скрабец
узята з www.nn.by