Да Андруся:
1) Тое самае, што і ў расейскамоўным варыянце. Прабачце, але “Уся сусьветная супольнасьць” – гэта дэмагогія Не трэба выкарыстоўваць такія тэрміны! Г.зв. “сусьветная супольнасьць” (МАГАТЭ, Сусьветная арганізацыя аховы здароў’я, Сусьветны Банк, ПРААН) актыўна дапамагае нашаму любімаму рэжыму замоўчваць наступствы Чарнобыльскай Катастрофы каб “рэабілітаваць” атамную энергетыку. Міжнароднае атамнае лоббі бадай мацнейшае за аўтамабільнае і нафтавае.
2) Так, з пункту гледжаньня слоўніка “апазыцыя” – гэта проста праціўнікі дзеячай улады. Але ў нас “апазыцыя” настолькі сябе дыскрэдытавала, што прыцягнуць у пратэстны рух новых людзей можна толькі калі дыстацыравацца ад апазыцыйнага мэйнстрыма. Да таго ж палітыка, на маю думку, не павінна зводзіцца да механічнай замены існуючай улады.