9 красавіка двойчы ўзламаны сайт грамадзкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Першы раз яго нармальная праца была хутка адноўлена. Аднак увечары замест навінаў на сайце з’явіліся малюнкі стылізаванага дзіцячага трупа. І калі пасьля першага ўзламаньня можна было яшчэ думаць пра кепскі жарт, то цяпер кола падазраваных рэзка звужаецца. З канца года АПБ разам з іншымі грамадзкімі арганізацыямі Беларусі распачала нацыянальную кампанію за забарону вясновага паляваньня на гусей і качак – у той час, калі птушкі ляцяць на месцы гнездаваньня або ўжо гняздуюць. Акрамя некаторых рэгіёнаў Расіі, наша краіна - адзіная ў Эўропе, дзе такое паляваньне застаецца законным. Прыкладна ў пачатку лютага на форуме беларускіх паляўнічых з’явіліся першыя пагрозы зачыніць АПБ. Далей пра магчымасьць гэтага паляўнічыя пачалі выказвацца на форуме АПБ. У апошнім інфармацыйным бюлетэні “Аховы птушак” было адзначана, што ўжо сабрана больш за 10 тысяч подпісаў за забарону вясновага паляваньня, і кампанія працягваецца. Хто баіцца актыўнай дзейнасьці па ахове птушак? Каму перашкаджае АПБ – найбуйнейшая ў Беларусі прыродаахоўная НДА? Паводле www.ptushki.org
Паляўнічыя супраць ахоўнікаў птушак
Тэги
Права животных: 1.00
Powered by Free Software, including
Ruby programming language,
PostgreSQL database.
Samizdat engine is free
software; you can distribute/modify it under the terms of the GNU
General Public License
version 3 or later.