Мы шмат гаворым пра ўціск грамадзянскіх ды палітычных правоў у нашай краіне. І праз гэтае неяк, амаль незаўжаным застаецца праблема згортваньня сацыяльна-эканамічных правоў ды сацыяльных гарантыяў. Апошнія гады два назіраецца значная актывізацыя ўладаў на гэтым напрамку. Пад мэдыйны хваласьпеў "сацыяльнай дзяржаве" ў краіне крок за крокам вынішчаюцца ўсе сацыяльна-эканамічныя заваёвы грамадзства. Кантракт, замарозка заробкаў, зьмяньшэньне памераў прэміяльных, аўтарытарна-панскі стыль кіраваньня, скасаваньне ільготаў...гэты сумны сьпіс можна доўжыць бясконца. Пры гэтым улады не спыняюцца на дасягнутым і прагнуць большага.
Усё гэта адбываецца на тле нейкай апатыі працоўных, якая пасьля вірлівага палітычнага жыцьця 80-х - пачатку 90-х ХХ стагоддзя цалкам апанавала імі. З тых часоў у васяродках працоўных калектываў запанавалі дзьве стратэгіі: 1) стратэгія падпарадкаваньня, калі працоўны намагаецца ва ўсім дагадзіць кіраўніцтву і 2) стратэгія сыходу, (збольшага маргінальная) калі працоўны ў пошуках лепшай долі пераходзіць з працы на працу, альбо ўвогуле зьязджае на заробкі за мяжу. Прынамсі, гэтыя стратэгіі яскрава акрэсьлены сярод працоўных г. Добруша. І падавалася, што анічога ня зьменіць ужо скалаўшагася ладу жыцьця.
І вось, апошнім часам назіраецца ўзьнікненьне новай стратэгіі - стратэгіі супраціву. Пакуль супраціў працоўных мае лякальны характар і не скрадынаваны. Тут шмат прычынаў такога становішча, але пакуль не пра іх гаворка. Пра гэтае пагаворым мо наступным разам. Першыя тры месяцы бягучага году ў сацыяльна-эканамічным жыцьці Добруша адзначаны процілеглымі тэндэнцыямі - наступам і супрацівам.
Нарэшце на Добрушскай папяровай фабрыцы пачаліся скарачэньне. З Сшыткавага цэху звольнена каля 35 чалавек, што складае 20% працоўнага калектыву. Па меркаваньнях працоўных гэта толькі пачатак, бо ў пераважнай большасьці працаўнікоў цэху працоўныя кантракты заканчваюцца ўлетку.
На Добрушскім фарфоравым заводзе прайшла чарговая атэстацыя працоўных мейсцаў, у тым ліку і па шкоднасьці. Мэтаю гэтай атэстацыі было зьмяньшэньне колькасьці вытворчых участкаў вызначаемых шкоднымі. У вадказ на такую пазыцыю кіраўніцтва пэўная частка працоўных зладзіліа "італійскі" страйк.
Некалькі дзесяткаў кіроўцаў Добрушскага раённага спажывецкага таварыства накіравалі калектыўную скаргу на аднога з намесьнікаў кіраўніка арганізацыі за яго аўтарытарна-панскі стыль кіраваньня.
Будаўнікі гомельскага ААТ "Стройкомплекс", якія працавалі на аб'екце ў Добрушы, пасьля зьмяньшэньня заробкаў на 40-50 тысячаў рублёў зладзілі аднадзённы страйк.
Раней такога не было. Працоўныя пачынаюць разумець, што ўцёкі ад аднога да другога працадаўцы часьцяком нічога не вырашаюць. Вось чаму сярод працоўных узрастае актыўнасьць і салідарнасьць скіраваная на абарону сваіх сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў.
Крыніца: http://community.livejournal.com/by_politics/707152.html