Настроить, Войти
Інцыдэнт з беларускімі архітэктарамі інстытуту БелПрамПраект у Венесуэле
автор гость, дата 2008-04-27 17:56, комментариев: 4, связано с: Навіны сусьвету

Увесну гэтага году ў Венесуэлу выехала працоўная група архітэктараў "Белпрампраект" з мэтай правядзення перадпраектных і праектных прац у межах праграмы супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы. Нагадаем, Інстытут Белпрампраект - дзяржаўнае прадпрыемства, якое займаецца праектнымі працамі ў галіне прамысловай і грамадзкай архітэктуры. Менавіта адмыслоўцы гэтага інстытуту распрацоўваюць лядовыя палацы на загад прэзідэнта.

Па прыезьдзе ў Венесуэлу ўсе дэлегацыі зь Беларусі стараюцца пасяляцца ў пяцізоркавым гатэлі, бо ў любым гатэлі ніжэйшай катэгорыі пражываць папросту небяспечна для жыцця: у 9 выпадаках з 10 замежны турыст, нават сярод белага дню, рызыкуе быць забітым ува ўласным нумары, калі ён пражывае без аховы, а аховай забяспечваюцца толькі пастаяльцы пяцізоркавых гатэляў.

Але ўсе прынятыя меры перасцярогі не ўратавалі беларускіх архітэктараў. На дэлегацыю быў зьдзейсьнены ўзброены напад са стралянінай. У выніку, адзін з архітэктараў быў цяжка паранены і толькі цудам застаўся ў жывых.

Зараз дэлегацыя вярнулася ў Менск. Тут гісторыю спрабуюць замяць. Але архітэктары з праектных інстытутаў напужаныя. Асаблівую іх насцярожанасць выклікае той факт, што ў Венесуэле дзейнічаюць уласныя праектныя інстытуты, а беларускія праектныя інстытуты нават грошы за сваю працу ў Венесуэле не атрымліваюць, бо дамову аб выкананьні праектных паслуг заключалі не яны, а ўрады Беларусі і Венесуэлы.

Узнікае пытаньне : навошта пасылаць беларускіх архітэктараў у такія ўмовы, дзе ствараецца пагроза для іх жыцьцяў. Найбольш імаверная вэрсыя : камандзіроўкі беларускіх архітэктараў - прыкрыцьцё для неафіцыйнага гандлю зброяй паміж Беларусью і Венесуэлай.

Комментарии
  • автор гость, дата 2008-04-27 18:20, ссылка

    Узнікае пытаньне : навошта пасылаць беларускіх архітэктараў у такія ўмовы, дзе ствараецца пагроза для іх жыцьцяў

    Дзіўнае пытанне. Раней СССР пасылаў спецыялістаў у такія ж небяспечныя краіны Трэцяга Свету (напрыклад, у Кампучыю, Алжыр і г.д.). Амерыканцы, немцы, французы робяць тое самае, калі гэта патрэбна і калі спецыялісты згодныя рызыкаваць за вялікія грошы. Наколькі вядома, ніхто не прымушаў архітэктараў ляцець у Венесуэлу. “Бізьнес” ёсць “бізьнес”.

  • автор гость, дата 2008-04-27 23:01, ссылка

    Нешта дужа мутна гучыць. Які сэнс забіваць замежных турыстаў у гатэлях? І нешта раней пра надзвычайную мілітарызацыю венесуэльскага грамадства не было чуваць. Вы з Калумбіяй не пераблыталі?

  • автор гость, дата 2008-04-29 09:54, ссылка

    вот-вот, аффтор явно жжот

  • автор гость, дата 2008-04-29 15:51, ссылка

    Это не милитаризация, а криминализация. Преступность в Венесуэле действительно офигенная (как и в большинстве стран Латинской Америки). Те из наших тт., кто там был, могут подтвердить. Не знаю, как насчет убийств в центре, но вот ограбить среди бела дня там могут в любом месте. А вот "на районах" ("на барриосах") все пацаны вообще с волынами, и заходить туда просто не безопасно для жизни. Все от нищеты и безработицы. Так что наших специалистов там ждет немало сюрпризов.