Настроить, Войти
У Вялiкабрытанii ўведзенае новае антыiмiграцыйнае заканадаўства
автор гость, дата 2008-05-08 11:36, комментариев: 1, связано с: Навіны сусьвету

Агляд матэрыялу, апублікаванага 6 траўня 2008 г. на сайце BBC: http://news.bbc.co.uk/2/hi/uk_news/politics/7384801.stm

Увядзенне новых іміграцыйных правілаў, скіраваных на абмежаванне колькасці кваліфікаваных імігрантаў, якія ўязджаюць у краіну, выклікала шырокую дыскусію ў грамадстве Вялікабрытаніі. Прэтэндэнты на ўезд у краіну цяпер павінны не толькі прадставіць у амбасаду запрашэнне ад працадаўцы, але і набраць адпаведную колькасць балаў, у адпаведнасці са сваёй кваліфікацыяй і папярэднім заробкам. Ці здолее новая антыіміграцыйная сістэма абмежаваць колькасць замежнікаў, якія імкнуцца легальна і нелегальна працаваць у Вялікабрытаніі?

У хуткім часе ў Вялікабрытаніі будуць абвешчаныя падрабязнасці бальнай сістэмы ацэнкі для працоўных мігрантаў з краінаў, што не ўваходзяць у Еўрапейскую эканамічную зону (Еўразвяз плюс Нарвегія, Ісландыя і Ліхтэнштэйн).

З увядзеннем катэгорыі “высокакваліфікаваных” працоўных маладыя выпускнікі ВНУ краінаў Еўразвязу атрымалі права працаваць у Вялікабрытаніі, калі іх заробак у краінах паходжання эквівалентны 40.000 фунтаў.

Цяпер Міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі распрацовае правілы для “кваліфікаваных” працоўных: каб атрымаць дазвол на ўезд у краіну, ім неабходна набраць адпаведную колькасць балаў і мець запрашэнне на працу. У адпаведнасці з гэтымі правіламі працадаўцы, у сваю чаргу, мусяць давесці, што яны будуць браць на працу перадусім грамадзянаў Вялікабрытаніі. Вызначальнымі крытэрамі пры падліку колькасці балаў для “адукаваных” працоўных – настаўнікаў, выхавальніц і інжынераў - будуць кваліфікацыя і магчымыя заробкі.

Па словах міністра, з увядзеннем новых правілаў скарачэнне колькасці працоўных з краінаў, што не належаць да Еўрапейскай эканамічнай зоны, павінна дасягнуць 12 %. Як кажа Ліам Бірн, “новая бальная сістэма азначае тое, што брытанскія працоўныя будуць мець перавагу пры пошуку працы, у краіну будзе дазволена прыехаць толькі тым адукаваным працоўным, патрэба ў якіх на справе адчуваецца”.

Паводле звестак Міністэрства ўнутраных справаў, з верасня 2006 г. па верасень 2007 г. дазвол на працу ў Вялікабрытаніі атрымалі 65.000 кваліфікаваных працоўных з краінаў, што не належаць да ЕЭЗ. Чыноўнікі чакаюць, што пасля канчатковага ўвядзення новых правілаў восенню гэтага года гэтыя лічбы зменшацца амаль на 8.000.

Намеснік Цэнтра па даследаваннях міграцыі Вялікабрытаніі Эндры Грын зазначыў, што прамовы ўрада пра тое, што вынікам новай бальнай сістэмы ацэнкі будзе паніжэнне ўзроўню міграцыі – гэта чыстае перабольшанне. “У гэтай схемы няма абмежаванняў, фактычна, у выніку мы можам мець нават падвышэнне ўзроўню іміграцыі”.

Паступовае ўвядзеньне абмежаванняў

Новая іміграцыйная сістэма, што ўлічвае адукацыю, папярэдні заробак і ўзрост, пра якую было абвешчана два гады таму, сёлета паступова ўводзіцца ў дзеянне. Яна распрацаваная для таго, каб абмяжоўваць ўезд у краіну некваліфікаваных працоўных.

У адпаведнасці з ёй, чым больш кваліфікаваныя працоўныя, і чым больш іх кваліфікацыя запатрабаваная на рынку працы ў Вялікабрытаніі, тым больш балаў яны атрымаюць, што будзе падвышаць шансы на дазвол патрапіць у краіну.

Першая група патрабаванняў новай бальнай сістэмы, што датычыць “высокакваліфікаваных” працоўных, была ўведзеная ў дзеянне ў лютым 2008 года.

Другая група патрабаванняў, што датычыць “кваліфікаваных” працоўных, якія павінны кампенсаваць дэфіцыт на рынку працы, была абвешчаная 6 траўня. Парады міністрам стасоўна таго, якія менавіта кваліфікацыі працоўных запатрабаваныя брытанскай эканомікай будзе даваць незалежная камісія.

Наступная група патрабаванняў, што датычыць часовых працоўных, маладых людзей і студэнтаў, будзе ўведзеная ўвосень. У адпаведнасці з ей мігранты з краінаў, што не належаць да ЕЭЗ павінны будуць набраць адпаведную колькасць балаў для таго, каб атрымаць дазвол на ўезд у краіну. Паводле Міністэрства ўнутраных спраў, патрэбы ў якіх-кольвек некваліфікаваных працоўных з краінаў, што не належаць да Еўрапейскай эканамічнай зоны, у краіне няма.

Новая іміграцыйная сістэма Вялікабрытаніі, распрацаваная, паводле словаў міністра па справах іміграцыі, на карысць мясцовых працоўных, не пакідае шанцаў для працоўных з такіх краінаў, як Беларусь. У Вялікабрытаніі, тым часам, працуюць дзесяткі тысяч беларусаў, і значная частка з іх вымушаная працаваць нелегальна.

http://n-europe.eu/content/index.php?p=4234

Комментарии
  • автор a., дата 2008-05-08 20:06, ссылка

    На самой справе, сыстэма балаў была і раней. Але па новай сістэме іх будзе патрэбна болей, а атрымаць іх будзе цяжэй. Таму гастарбайтары з Беларусі і падобных краін, якія і зараз зарабляюць меней мясцовых жыхароў, апынуцца ў яшчэ горшых умовах.

    Часткова зьмена палітыкі тлумачыцца наплывам танных працоўных с новых члонкаў Эўразьвязу, асабліва з Польшчы -- ім аддаецца перавага перад грамадзянамі краін, не ўваходзячых у Эўразьвяз. А абарона мясцовых працоўных -- поўная хлусьня, на самой справе іх становішча не палепшыцца.