Учора 12 мая, з 14 да 19 гадзін, у адміністрацыйным корпусе ЦЭЦ-5 ізноўку было цесна ад высокіх гасцей. Унушальная дэлегацыя прадстаўнікоў Саўміна чарговы раз спрабавала пераканаць у слушнасці, своечасовасці і выгодзе ідэі пабудовы завода па вытворчасці ядахімікатаў ЗАТ “Август-бел”.
Фармальна – гэта быў тлумачальны візіт міністра энэргетыкі Азярца на падведамасны аб’ект з мэтаю “супакоіць работнікаў і даць аб’ектыўную інфармацыю, датычную планаў пабудовы завода па вырабу хімічных сродкаў абароны раслін ЗАТ “Август-бел”. А разам з ім прыехалі кіраўнікі НАН, Міністэрства прыродных рэсурсаў, і цэлага шэрагу міністэрстваў і ведамстваў. Запрошаныя таксама былі кіраўнікі Свіслацкага пасялковага і Пухавіцкай раённага выканкамаў. Гэтым разам вырашылі абысціся без запрашэння дэпутатаў.
Яшчэ перад “сустрэчай з працаўнікамі” адбылася кароткая “планёрка” якую вёў міністар Азярэц і на якой прысутнічалі збольшага чыноўнікі. Рашэнне адно – трэба прадэманстраваць згоду працоўнага калектыва і жыхароў на суседзтва з заводам па вырабу пестыцыдаў.
Адпаведна яшчэ да афіцыйнага пачатку сустрэчы, былі праведзены размовы з найбольш актыўнымі работнікамі ЦЭЦ, вызначаны нават пыркладны склад удзельнікаў мерапрыемства. З аднаго боку, у актавую залю не дапусцілі не меней за 50 ЦЭЦаўскіх працоўных, а з другога, правялі каля 110 чалавек, якія ня маюць ніякага дачынення да энэргетыкі (найверагодней, будучыя працаўнікі ЗАТ “Август-бел”).
Сабраным прадэманстравалі 15-ці хвілінны ролік пра “самы чысты і самы бяспечны завод”, яшчэ раз распавялі пра “дзяржаўныя інтарэсы ў галіне супрацоўніцтва з ЗАТ “Август” і папрасілі задаваць пытанні. Аднак самым тыповым адказам на “незручныя аргуманты” было “Сколько вам заплатили за такой вопрос?”. Праз 10 хвілін такой перапалкі досыць вялікая група гледачоў папросту пакінула залю.
Астатнія яшчэ раз пачулі пра “неразумнае насельніцтва, якое не бачыць сваёй выгады” і “руку апазіцыі ды канкурэнтаў” у пратэстах жыхароў Дружнага і Свіслачы.
Сход, па вядікаму рахунку, скончыўся нічым. Чыноўнікі так і не здолелі прадэманстраваць “народае захапленне” планамі пабудовы хімічнага прадпрыемства. Адпаведныя высновы былі зроблены ў той жа вечар, перад ад’ездам міністэрскай дэлегацыі. Так дырэктару ЦЭЦ было ўказана на “незадавальняючы стан з дысцыплінай на прадпрыемстве, што выявілася ў сыходзе часткі гледачоў з залі”. Прадстаўнікам пухавіцкага РВК было ўказана на “неабходнасць узмацнення ідэалагічнай работы з насельніцтвам.
А высновы на ЦЭЦ балі зроблены ўжо сёння зранку. Дырэктар ЦЭЦ распарадзіўся сабраць у працаўнікоў тлумачальныя запіскі наконт учорашняга “самавольнага сыходу са схода”. Спрабуюць з людзей браць распіскі “аб нявыхадзе на мітынгі і дэманстрацыі”, паўтараюць тэзіс “не портите жизнь своим детям, им же поступать...”. Застаецца чакаць і адпаведнай рэакцыі ад Пухавіцкага РВК.
Аднак можна цвёрда сказаць, што пазіцыя людзей чарговы раз вымусіла чыноўнікаў задумацца. Падцверджаннем гэтага можна лічыць поўную адсутнасць інфармацыі пра мерапрыемства як на сайтах міністэрстваў так і ў навінавай стужцы дзяржаўнага (дэз)інфармацыйнага агенцтва Белта.
Крыніца: http://svislac.belarda.org/local_news/data/ic_87/394/
Інфармацыя па тэме на Беларускай Індымедыі:
Жители Пуховичского района против химического завода
Жители поселка Дружный против пестицидов
Дружный против пестицидов: теперь с собственным сайтом
Правительство готовится окончательно одобрить строительство химзавода в Дружном