Настроить, Войти
Інфляцыя: афiцыйныя лiчбы
автор гость, дата 2008-05-15 12:12, связано с: Экономика

Цэны на прадукты ў Менску за чатыры месяцы вырасьлі на 18,2 %, на паслугі — на 14,8 %, на нехарчовыя тавары — 6,3 %. Пра гэта паведаміла Менскае гарадзкое ўпраўленьне статыстыкі.

Цэны на прадукты ў Менску павялічыліся ў сярэднім на 18,2 % у параўнаньні са студзенем‑красавіком мінулага году.

Цэны на алей вырасьлі на 88,8 %, макаронныя вырабы — на 30,2 %, масла — на 30,1 %, малако і малочныя прадукты — на 28,7 %, сыры цьвёрдыя — на 23,1 %, крупы і бабовыя — на 21,4 %, мяса і птушку — на 17,6 %, муку пшанічную — на 16,3 %, кандытарскія вырабы — на 14,8 %, кілбасныя вырабы — на 14,5 %, алькагольныя напоі — на 13,6 %, яйкі — на 12,7 %, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 12,6 %. мясныя кансэрвы (6,3 %), рыбу і рыбапрадукты (5,4 %). Цана на сьвежую рыбу зьнізілася на 8,9 %.

За студзень‑красавік 2008 году ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году бульба падаражэла на 5,5 %. Цэны на іншую гародніну вырасьлі на 25 %, у тым ліку на капусту сьвежую — на 90,7 %, моркву — на 38,1 %, перац салодкі — на 35,7 %, буракі — на 29 %, агуркі сьвежыя — на 14,3 %, памідоры сьвежыя — на 13,3 %, цыбулю рэпчатую — на 13,2 %. Часнык патаньнеў на 1,9 %. Садавіна падаражэла на 45 %, у тым ліку цытрусавыя — на 75,2 %, яблыкі — на 32,4 %, бананы — на 24,4 %, вінаград — на 17,7 %.

Нехарчовыя тавары ў студзені‑красавіку 2008 году адносна студзеня‑красавіка 2007 году ў Менску падаражэлі на 6,3 %, у тым ліку мыйныя сродкі — на 18,6 %, бэнзін — на 14,5 %, мэдыкамэнты — на 10,8 %, будматэрыялы — на 9,5 %, друкаваныя выданьні — на 9,4 %, парфума і касмэтыка — на 8,7 %, мэбля — на 7,5 %, тканіны — на 6,1 %. Зьнізіліся на 3 % цэны на футравыя вырабы, на 2,1 % — на ровары дарожныя, на 0,3 % — на лядоўні.

Цэны на платныя паслугі па горадзе павялічыліся на 14,8 %. Цэны на паслугі дашкольных установаў узрасьлі на 37 %, санаторна‑аздараўленчыя — на 32 %, жыльлёва‑камунальнай гаспадаркі — на 22,9 %, турыстычныя — на 17,5 %, побытавыя — на 15,1 %, пасажырскага транспорту — на 11,7 %, вышэйшай адукацыі — на 11 %, фізычнай культуры і спорту — на 9,5 %, мэдыцынскія — на 6,9 %, арганізацый культуры — на 6,8 %.

Цэны на прадпрыемствах грамадзкага харчаваньня ў студзені‑красавіку 2008 году вырасьлі на 12,7 %. Марына Носава, БелаПАН

http://nn.by/index.php?c=ar&i=17128

Тэги