Учора з 17-40 да 18-30 у Дружным прайшоў чарговы стыхійны мітынг супраць пабудовы завода па вырабу хімічных сродкаў абароны расьлін ЗАТ "Август-Бел". У акцыі па розных ацэнках узяло ўдзел ад 170 да 350 чалавек.
За мітытынгам назараў парктычна ўвесь асабовы склад Свіслацкага адзялення міліцыі на чале са сп. Атрошкіным, які дарэчы з'яўляецца дэпутатам Свіслацкага пассавета па Дружненскай трэцяй выбарчай акрузе.
Гэта было першае масавае прадпыремства, якое адбылося пасля хвалі запужванняў жыхароў пасёлкаў Свіслачы й Дружнага. Напярэдадні таксама адбыліся адразу некалькі мерапрыемстваў, скіраваных, на думку чыноўнікаў, на "змену грамадзкай думкі".
1. Сутсрэча прадстаўнікоў НАН і Саўміна з калектывам ЦЭЦ-5 12.05. Нагадаем, што дадзенае мерапрымества скончылася тым, што значная частка ўдзельнікаў на знак пратэсту пакінула залю паседжанняў.
2. Збор кіраўнікоў пасялковых і сельскіх выканкамаў а таксама культурна-масавых устаноў у Мар'інай горцы, прысьвечаны "абмеркаванню праблемы вакол "Августа". На гэты сход не пусцілі нават дэпутатаў пасялковых і сельскіх саветаў, не кажучы ўжо пра звычайных жыхароў
3. Адмова удзельнікаў "выяздной прыёмнай" газеты Рэспубліка у Мар'інай горцы раглядаць пытанні, датычныя завода.
Гэтае стала фактычна апошняй кропкай, якая вывела людзей на вуліцу. Сабраныя на мітынг чырговы раз прадэманстравалі рашучую нязгоду жыхароў з планамі суседзтва з хімічнай вытворчасцю. Акцыя скончылася без затрыманняў.
Крыніца: http://svislac.belarda.org/local_news/data/ic_87/403/