Што да фактаў, дык вельмі дзіўна параўноўваюцца радыёактыўныя выкіды АЭС і вугальнай ТЭС. ЦЭС і ЦЭЦ НЕ ствараюць новых радыёнуклідаў, толькі распыляюць тыя, якія і так утрымліваюцца ў прыродных рэчывах. А вось любая АЭС легальна выкідвае дзясяткі найменьняў новаствораных пры дзяленьні радыёнуклідаў, у тым ліку такіх, якіх у прыродзе раней не існавала.
Хтосьці копіпэйстам скінуў сюды нейкі тэкст атамшчыкаў. Дык гэты "хтосьці" (цікава, а зь якога ён ведамства) нават не паклапаціўся патлумачыць, што такое ЛАЭС. Ленінградзкая?
Практычна нідзе ў тэксце не прыводзяцца канкрэтныя аб'ёмы выкіда, не праводзіцца параўнаньне з нарматывамі. Нічога ня пішацца пра тое, што "нарматывы" - справа вельмі ненадзейная. Нават калі выкіды АЭС застаюцца ў іх межах, усё адно яны сьмяротна небясьпечныя.
Вось абзац і пытаньні да яго:
"Согласно результатам многолетних исследований не обнаружено систематического значимого влияния газоаэрозольных выбросов АЭС на формирование радиоактивности данных компонент, т.е. практически отсутствует значимое воздействие АЭС на базу внутреннего облучения от местных пищевых продуктов. Согласно данным наблюдений суммарная доза внешнего облучения на местности составляет в среднем 0,7-0,6 мЗв/год, при этом вклад радиоактивных выбросов АЭС достоверно неразличим на фоне колебаний естественного уровня облучения."
Што тут значыць шматгадовых досьледаў? За якія менавіта гады, якая арганізацыя праводзіла досьледы? Дзе фіксуецца доза зьнешняга апраменьваньня 0,6-0,7 мілізівертаў у год? Калі ў 30-40 (а то і 100?) кіламэтрах ад АЭС не па кірунку вятроў, то гэта вельмі трывожны паказьнік. Мяжа дапушчальнасьці - 1 мЗв/год. 0,6 мЗв/год чалавек атрымлівае звычайна тады, калі натуральны фон заўважна перавышаны радыёактыўнымі выкідамі з прамысловых ці ваенных аб'ектаў. Дакладна вядома, што ўнёсак радыёактыўных выкідаў АЭС даставерна разьлічымы каля ЎСІХ станцый (вось вам і прамая хлусьня - гл. вышэй). Пытаньне толькі ў маштабах выкідаў і плошчы істотна забруджанай тэрыторыі.
Апраўдваць энэргетыку, заснаваную на выкапнёвым паліве, ня трэба, яна таксама шкодная. Але АЭС нашмат больш небясьпечныя.
Пачытайце падрабязьней у Яблакава:
http://www.seu.ru/programs/atomsafe/books/mif_4.pdf - А.В. Яблоков "Миф о экологической чистоте атомной энергетики" (2.8 Mb, PDF формат)
А ў прынцыпе такая парнаграфія з індымэдыі павінна выдаляцца імкліва і без абмеркаваньня. А то наступнага разу нацысты што-небудзь напішуць, а мы тыдзень будзем калупацца ў носе.