Настроить, Войти
Відэапаказ пра змены клімата 6 снежня
автор гость, дата 2008-11-29 07:21, комментариев: 2, связано с: Экология, Клімат

6 снежня ў 14:00 у Мастацкай галерэі твораў Л. Шчамялёва (прасп. Ракасоўскага, 49) пачнецца паказ фільма "6 градусаў, якія могуць змяніць свет" (2008). Фільм адкаментуюць экалагічныя актывісты Рыгор Фёдараў (ГА "Экадом") і Уладзімір Валодзін. Чакаецца цёплае абмеркаванне.

Змены клімата з'яўляюцца адной з найвастрэйшых сацыяльна-экалагічных праблем сучаснасці. Праявы і наступствы зменаў клімата недастаткова вывучаны і ацэнены. А гэта, напрыклад, таянне льдоў у палярных зонах, змяшчэнне кліматычна прыдатных умоваў у зоны рызыкоўнага земляробства і змяншэнне ўраджайнасці, павелічэнне колькасці ды інтэнсіўнасці небяспечных з'яваў надвор'я, выкліканая зменамі клімата міграцыя як людзей, так і жывёл і мікраарганізмаў. Страты ад кліматычных зменаў могуць быць катастрафічнымі для насельніцтва і эканомікі ўсяго свету, у тым ліку і Беларусі, калі не будуць прыняты неабходныя меры па зніжэнні выкідаў парніковых газаў.

Каб утрымаць глабальнае пацяпленне на ўзроўні не болей за +2 оС, краіны з развітай эканомікай павінны знізіць выкіды не меней чым на 25-40% да 2020 года і на 50-80% да 2050 года.

Відэапаказ прымеркаваны да Чатырнаццатай Канферэнцыі бакоў Рамкавай канвенцыі ААН аб зменах клімата (COP14), якая пройдзе в Познані (Польшча) з 1 па 12 снежня 2008 г. 6 снежня па ўсім свеце пройдуць акцыі з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры, каб спыніць катастрафічную дэстабілізацыю клімата.

www.globalclimatecampaign.org

Тэги
Комментарии
  • автор гость, дата 2008-12-01 20:58, ссылка

    Судя по названию это фильм я уже смотрел. Довольно интересно, только как мне показалось - информация там немного "сглажена", и на самом деле теперяшняя климатическая обстановка даже несколько хуже, чем это представлено в фильме. Мало чего нового узнал )

  • автор гость, дата 2008-12-02 09:43, ссылка

    Інфармацыя там сапраўды троху "прылізаная", але не ў тым, што тычыцца абстаноўкі з кліматам, а ў пытанні сродкаў развязання крызіса.

    Вельмі ўжо рэфармісцкая пазіцыя. Але на тое і прыдуманы даклады, каб пашырыць уяўленне.