9 лістапада адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму "Ксэнафобія і фашызм у Беларусі: актуальнасьць праблемы і шляхі супрацьдзеяньня", прымеркаваная да Міжнароднага дню супрацьдзеяньня фашызму і антысэмітызму. Тэзы да дыскусіі прадставяць Максім Латур (датычна антысэмітызму і ксэнафобіі як такіх) і Уладзімір Валодзін (датычна праблемы нацыяналізму ў Беларусі).
Імпрэза пройдзе ў межах міжнароднай кампаніі, зладжанай эўрапейскай сеткай UNITED for Intercultural Action (Разам дзеля міжкультурнага дзеяньня).
Дыскусія адбудзецца ў памяшканьні Менскай гістарычнай майстэрні (вул. Сухая, 25; м. Фрунзэнская). Пачатак у 18:00.