Тут зьбегліся некалькі абставін.
Жахлівы пераклад. Мы актывісты, нам за пераклад ніхто ня плаціць. Перакласьці хочацца, але часу на вычытку / стылістыку / вывучэньне мовы, зь якой перакладаеш катастрафічна не стае.
І эўрабюракраты, і складальнікі гэтага тэксту вучыліся ў адных навучальных установах. Ну, можа не зусім адных, але падобных. Вядома, паўсюль ёсьць элітарныя ВНУ, але большасьць чыноўнікаў вучылася ў звычайных унівэрсытэтах, а не напаўзакрытых вышэйшых школах.
Многія "альтэрнатыўна настроеныя" людзі выбіваюць у эўрабюракратыі фінансаваньне (бяруць гранты). А напісаньне заявак заўважна фарматуе мазгі.
Тое, што здаецца пастароньнім людзям незьмястоўнай хрэньню, насамрэч утрымлівае дастаткова сэнсу. На тое яны і пастароньнія, каб не ўрубацца. Гэта ж не ўлётка, гэта тэкст разьлічаны на сваіх, на тых, хто і так чымсьці падобным займаецца.
Здаецца, я напісаў нейкую банальшчыну. Але, магчыма, так было пастаўленае пытаньне.