Шаноўны, я ўжо адказваў вам у адпаведным посьце, але адкажу яшчэ раз
1) Індымэдыя не ворган ніводнай партыі, і гэтаксама індымэдыя не ворган якой бы то ні было іншай арганізацыі.
2) У гэтай дыскусыі апрэч удзельнікаў "s-r" і "а" усе выступалі ананімна. Аніводны са згаданых удзельнікаў шарагоўцам АД не з'яўляецца.
3) Прэвэнтыўна выдаляць забейцаў прапанаваў ананім, "а" падтрымаў прапанову, "s-r" аспрэчыў. У выніку кансэнсусу было вырашана НЕ прымаць прапанову і не рабіць выключэнняў з правілаў. Гэта нармалёвая дыскусыя якая не скончылася аніякімі дзеяньнямі, якія б парушалі прынцыпы індымэдыі. Права на сваё меркаваньне мае кожны, няма тут нічога дрэннага.
4) На індымэдыі ўсе сябры групы мадэратараў маюць аднолькавыя прывілеі (што абмяжоўваюцца доступам да невялікага меню кіраваньня паведамленьнямі). Ніхто нікога не "ачольвае". Тэхнічнае адміністраваньне пляцоўкі з вясны 2006 году ажыцьцяўляецца прадстаўнікамі сусьветнай сеткі Indymedia (адпаведнае рашэньне было прынятае у мэтах бяспекі каб выключыць саму магчымасьць гульні ў "слабое звяно"). Усе рашэньні аб палітыцы разьвіцьця рэсурсу прымаюцца адкрытай публічнай дыскусыяй (як і ў гэтым выпадку). Таму спробы дэманізаваць мадэратара "а", стварыўшы з яго "шэрага кардынала", "адміністратара" і каго б там ні было яшчэ застаюцца на Вашым сумленьні. Ён усяго толькі адзін з Вашых апанентаў, які да таго ж падчас дыскусыі пагадзіўся з аргументамі супрацьлеглага боку.
P.S. Я таксама быў ня згодны з прапановай выдаляць забейскую рэкляму, але чамусьці ў сваёй аргумэнтацыі абыйшоўся без пабудовы тэорыі змоваў.
//s-r