Настроить, Войти
Вышел восьмой номер зина "ЗАБЕЙ"
автор гость, дата 2009-03-18 17:46, исходное сообщение, html, комментариев: 1
Хачу нагадаць тут прысутным, што Індымедыя хоць і з'яўляецца традыцыйна хранічна левай, але тым не менш ніхто не мае права забараніць іншым выказвацца тут, калі гэта адпавядае простым нормам гэтай пляцоўкі. Вельмі ўражвае і смешыць тое, як у першых шэрагах "барацьбітоў з крамолай" узніклі постаці з АД (ды іншыя "анарха-камуністы"). Дзе ж ваш дэмакратызм, барацьба за палітычныя свабоды? :) Нагадаю, што тав. "a.", тутэйшы адміністратар, прапанаваў не проста схаваць канкрэтны допіс, але НАОГУЛ ВЫЦІСНУЦЬ ЗАБЕЕЎЦАЎ з гэтага рэсурсу. Гэта вы анарха-камуністычныя метады адпрацоўваеце?
Баюся, што вы толькі ў тэорыі дэмакраты, а насамрэч будзеце першымі пляскаць у ладкі, калі да ўлады прыйдзе левы дыктатар, які ў чарговы раз патлумачыць усім, як і пра што трэба думаць, перад кім кланяцца і каго клясці.
Комментарии
  • автор гость, дата 2009-03-18 18:44, ссылка

    Шаноўны, я ўжо адказваў вам у адпаведным посьце, але адкажу яшчэ раз

    1) Індымэдыя не ворган ніводнай партыі, і гэтаксама індымэдыя не ворган якой бы то ні было іншай арганізацыі.

    2) У гэтай дыскусыі апрэч удзельнікаў "s-r" і "а" усе выступалі ананімна. Аніводны са згаданых удзельнікаў шарагоўцам АД не з'яўляецца.

    3) Прэвэнтыўна выдаляць забейцаў прапанаваў ананім, "а" падтрымаў прапанову, "s-r" аспрэчыў. У выніку кансэнсусу было вырашана НЕ прымаць прапанову і не рабіць выключэнняў з правілаў. Гэта нармалёвая дыскусыя якая не скончылася аніякімі дзеяньнямі, якія б парушалі прынцыпы індымэдыі. Права на сваё меркаваньне мае кожны, няма тут нічога дрэннага.

    4) На індымэдыі ўсе сябры групы мадэратараў маюць аднолькавыя прывілеі (што абмяжоўваюцца доступам да невялікага меню кіраваньня паведамленьнямі). Ніхто нікога не "ачольвае". Тэхнічнае адміністраваньне пляцоўкі з вясны 2006 году ажыцьцяўляецца прадстаўнікамі сусьветнай сеткі Indymedia (адпаведнае рашэньне было прынятае у мэтах бя…

    Просмотреть сообщение целиком