Настроить, Войти
Amnesty International прэзентуе даклад «Спынім смяротныя пакаранні ў Еўропе: на шляху да адмены…
автор гость, дата 2009-03-24 07:59, связано с: Право

Узята з http://spring96.org/be/news/27713/

24 сакавіка ў Менску адбудзецца прэс-канферэнцыя міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International. Мэта візіту прадстаўнікоў арганізацыі ў нашу краіну - заклікаць улады Беларусі да адмены смяротнага пакарання.

У прэс-канферэнцыі возьмуць удзел праграмны дырэктар міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Нікола Дакворт і эксперт па Беларусі Хітэр МакГіл, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў канферэнц-зале гатэлю «Мінск» (2-і паверх) і пачнецца ў 11.00. Дадатковыя пытанні і запыты наконт інтэрв’ю можна адрасаваць Лідзіі Ароё (Lydia Aroyo), прэс-сакратару па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Amnesty International, па тэлефоне +44 (0) 7771 796 350 альбо па электроннай пошце: laroyo@amnesty.org

Падчас мерапрыемства прадстаўнікі Amnesty International абвесцяць статыстыку па смяротным пакаранні ў свеце за 2008 год. Таксама адбудзецца прэзентацыя асобнага дакладу «Спынім смяротныя пакаранні ў Еўропе: на шляху да адмены смяротнай кары ў Беларусі».

Нагадаем, што Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы (пасля адмены смяротнага пакарання Узбекістанам з 1 студзеня 2008 году), дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.

У студзені 2009 году ў Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, мэтай якой ёсць спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці краіны падрыхтавалі адпаведную петыцыю. Гэты зварот за подпісамі як вядомых беларускіх дзеячоў, так і простых грамадзянаў будзе перададзены беларускім уладам. Праваабаронцы Беларусі, як і міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International, спадзяюцца, што кіраўніцтва краіны пяройдзе да рашучых дзеянняў, скіраваных на спыненне выканання смяротных прысудаў.

Amnesty International - гэта сусветны рух, які аб'ядноўвае 2,2 мільёны чалавек з больш чым 150 краінаў і тэрыторый, якія дамагаюцца спынення грубых парушэнняў правоў чалавека.

Тэги

Право: 1.00