Баранавіцкая група БУНТ'у аб’явіла аб сваім далучэнні да антыфашыскай кампаніі, распачатай актыўнай моладдзю ў горадзе. Юнакі пачалі з замалёўвання фашысцкіх свастык і надпісаў, якія апанавалі Баранавічы. Вядзецца праца і па іншых кірунках.
Як паведаміў актывіст БУНТ'у Вадзім Б., апошнім часам у Баранавічах актывізаваліся такія нэафашысцкія антыбеларускія арганізацыі, як Русское Национальное Единство, Апостолы Христа, Белый полк, НБП. Іх удзельнікі неаднаразова зневажалі і збівалі мінакоў за "няправільную" вопратку ці фрызуру. Не раз здзяйсняліся напады на актывістаў апазіцыі - рускім фашыстам не спадабалася беларуская мова і нацыянальны сцяжок на вопратцы. Пасля аднаго такога здарэння адзін актывіст БУНТ'у нават патрапіў у бальніцу, а таксама пазбавіўся мабільнага тэлефону. Безумоўна, проста так падобныя рэчы пакінуць нельга.
Прыкра, што ў дзейнасць гэтых структураў зацягваюцца падлеткі 14-15 год. Міліцыя на гэта не рэагуе. Іх больш цікавіць "падрыўная" дзейнасць апазіцыі.
На дадзены момант да антыфашысцкай кампаніі таксама далучыўся баранавіцкі МФ. http://www.buntby.com/by/actions/2009/mar/23/adpor_ruskamu_fashyzmu/