Настроить, Войти
культурный коктейл...
автор гость, дата 2009-03-28 22:52, исходное сообщение, комментариев: 2

Мы, арганізатары дадзенай імпрэзы, паспрабуем пашырыць вашую сьвядомасьць. Жыцьцё поўна стэрыатыпаў. Каму, як ні анархам ведаць гэта. Дык вось мы жадаем, каб Адамовіч і Лімонаў выклікалі ня толькі выключна асацыяцыі "с политической клоунадой правого толка"

Ці моцныя літаратары дадзеныя персанажы? цяжка судзіць. Асабліва, калі ведаеш толькі пару вершаў. Таму адна з нашых мэт - пазнаёміць гледачоў зь іх творчасьцю. Калі ж на імпрэзе будуць фаны Адамовіча-Лімонава, то ім таксама будзе цікава, бо ў іх будзе ўнікальная магчымасьць з дапамогай натхнёнага чытаньня даказаць, што іх аўтар лепшы.

У якой форме мы гэта зробім - інтрыга і сэрпрыз. На вечарыне пабачыце ;) Каді ўсё задуманае атрымаецца, то насамрэч будзе цікава!

Siaroja

Комментарии
  • автор гость, дата 2009-03-29 11:46, ссылка

    Хм, дзякуй за тлумачэнні.

    Яшчэ два пытаньні, першае -- як чытача, другое -- як мадэратара.

    1) І Адамовіч і Лімонаў свядома прыклалі шмат намаганьняў, каб асацыявацца з праварадыкальнай палітычнай клаунадай. Чаму мы не мусім прымаць гэта да ўвагі?

    2) Адамовіч з'яўляецца выразным расістам паводле перакананьняў, і не хавае гэтага. Ці будуць на вечарыне гучаць ягоныя палітычныя вершы? І калі так -- якія аргументы на карысць таго, каб НЕ лічыць такую вечарыну прапагандай расізму?

    У адказе на другое пытаньне фармулёўку аб тым, што "расізм -- справа другасная, і гэта пытаньне эстэтычнага выбару, а кожны мае права на любыя погляды" прашу не ўзгадваць. Згодна з правіламі *гэтай* пляцоўкі -- расізм не тое ж самае, што сімпатыі да ангорскіх кошачак, і ягоная прапаганда выдаляецца.

    //s_r

  • автор гость, дата 2009-03-29 12:04, ссылка

    таксама, яшчэ адно мадэратарскае пытаньне:

    3) Лімонаў з'яўляецца правадыром дзеючай партыі аўтарытарнага пляну. Якім чынам у фармаце вечарыны магчыма размежаваць ягоныя постаці як пісьменьніка і як фюрэра НБП? Калі гэта немагчыма, з якой радасці індымэдыя мусіць публікаваць запрашэнні на (фактычна) рэклямную акцыю НБП?

    //s-r