Настроить, Войти
3 красавіка, 17.00, пляцоўка каля Дому моды (ст.м. Няміга). Акцыя супраць расізму
автор гость, дата 2009-04-02 20:09, связано с: Антифашизм

Вы супраць расізму ва ўсіх яго праявах? Жадаеце заявіць пра гэта? І нават жадаеце зрабіць гэта весела? Тады Вам трэба да нас!

3 красавіка а 17.00 Беларускі Хельсінкскі Камітэт, валанцёры, сябры арганізацыі і тыя, каму проста не абыякава, што адбываецца з гэтым светам, збяруцца на пляцоўцы каля Дому моды (ст.м. Няміга), каб запусціць у неба сотні рознакаляровых паветраных шарыкаў.

«Не важна, якога колеру Ваш шарык, — кажа каардынатар акцыі Лера Саўчанкава. — Важна, што ўсе шарыкі маюць права лётаць у небе! З людзьмі дакладна гэтак сама: не важны рост або вага, колер скуры або разрэз вочаў — мы ўсе розныя, але гэта не значыць, што хтосьці лепшы або горшы».

Прыходзьце з шарыкамі ці без, бярыце з сабой сяброў, увогуле далучайцеся.

Усе розныя — усе роўныя!

3 красавіка, 17.00

пляцоўка каля Дому моды (ст.м. Няміга)

http://gaybelarus.by/naviny/belarus/use-roznyya-use-rounyya.html

Тэги