1 і 2 красавіка ў Лондане адбыліся маштабныя і радыкальныя пратэсты супраць сустрэчы "групы 20" і разнастайныя звязаныя з пратэстамі падзеі. Ніжэй згаданыя толькі самыя значныя.
1 КРАСАВІКА
Раніцай 1 красавіка ў лонданскім раёне Энфілд (Enfield) была занятая рабочымі фабрыка аўтазапчастак кампаніі Visteon, якая нядаўна разарылася. Двумя днямі раней рабочыя занялі фабрыку ў Белфасце, якая належыць той самай кампаніі.
У 12 гадзін каля Банку Англіі сабралася дэманстрацыя G20 Meltdown, а ў 12:30 каля Еўрапейскага кліматычнага абменніку (European Climate Exchange) быў пастаўлены кліматычны летнік. Паліцыя перапоўніла сабой увесь дзелавы цэнтр Лондана, але фізічна не здолела заблакаваць доступ да згаданых месцаў.
Група ўдзельнікаў G20 Meltdown разнесла ўшчэнт аддзяленне Каралеўскага банку Шатландыі (RBS) на Трэднідл-стрыт (Threadneedle St), паліцыя доўгі час не ўмешвалася.
Кліматычны летнік сабраў больш за 2 тысячы ўдзельнікаў, меў больш за 150 намётаў, кухню, прыбіральні ды іншую інфраструктуру. Былі праведзены лекцыі, семінары, граў тэатр. Летнік пратрымаўся 12 гадзінаў, перакрыўшы адну з найважнешых вуліц у самым цэнтры Лондана - Бішапсгэйт (Bishopsgate).
Дэманстрацыя "Праца замест бомбаў" (Jobs Not Bombs March) прайшла на Трафальгарскай плошчы.
Ва ўніверсітэце Усходняга Лондану прайшоў альтэрнатыўны саміт. Паколькі ў памяшканні ўдзельнікаў не пусцілі, мерапрыемства прайшло на вуліцы.
Паліцэйскі гвалт, незаконныя затрыманні, арышты і абшукванні мелі месца БЕСПЕРАПЫННА. Падчас пратэстаў адзін з іх удзельнікаў загінуў пры пакуль нявысветленых абставінах.
2 КРАСАВІКА
Фабрыка Visteon усё яшчэ ўтрымліваецца працоўнымі, нягледзячы на спробы іх адтуль выкурыць.
Паліцыя правяла рэйды на прастору канвергенцыі на Эрл-стрыт (Payne house, 8-16 Earl Street) і сацыяльны цэнтр / сквот rampART. Шмат збітых, у тым ліку звезеных на хуткай.
Каля Банку Англіі прайшоў мітынг у памяць пра загінуўшага ўдзельніка пратэстаў. Людзі, што прыйшлі на мітынг, патрабуюць ад паліцыі адказу, як здарылася, што чалавек загінуў у паліцэйскім кардоне.
Каля 300 чалавек пратэставалі насупраць цэнтру Excel, дзе праходзіць саміт. Паліцыя блакавала падыходы і разварочвала групы людзей, з-за чаго многія не здолелі трапіць на месца мітынгу.
СПАСЫЛКІ
Інфармацыя падрыхтавана паводле Індымедыі Злучанага Каралеўства: http://www.indymedia.org.uk/
Сайт G20 Meltdown: http://www.g-20meltdown.org/
Сайт кліматычнага летніку: http://climatecamp.org.uk/g20
Сайт rampART: http://therampart.wordpress.com/
Фотаздымкі рэйда на rampART: http://www.indymedia.org.uk/en/2009/04/426148.html
Поўны спіс падзей 1 красавіка: http://london.indymedia.org.uk/articles/943
Поўны спіс падзей 2 красавіка: http://london.indymedia.org.uk/articles/992