Кроніка пратэстаў супраць саміту NATO-2009
Пішу са спазьненьнем, але на месцы падзей й пазьней не было магчымасьці падоўгу карыстацца інтэрнэтам. Магчыма, гэтая кроніка абміне некаторыя падзеі, пра некаторыя ўзгадае “між іншым” — проста не было магчымасьці ўдзельнічаць ва ўсіх акцыях.
Сёлетняя сустрэча NATO ў Страсбуры (Францыя) была прысьвечаная 60-і годзьдзю гэтай мілітарысцкай арганізацыі. Галоўныя падзеі сустрэчы мусілі адбыцца ў Страсбуры, але ў Бадэн-бадэне (Нямеччына) на 3-е красавіка была заплянаваная ўрачыстая вячэра ўдзельнікаў.
Цэнтрамі супраціву на гэтыя дні сталі гарады Фрайбург на паўднёвым захадзе Нямеччыны, дзе з 25 па 31 сакавіка дзейнічаў Цэнтар збору (Convergence centre, CC) у сацыяльным цэнтры KTS, і ўласна Страсбур, дзе зь 1 красавіка дзейнічаў пратэставы лягер і Цэнтар збору ў сацыяльным цэнтры Molodoï.
Такім чынам, кроніка.
30 сакавіка. Фрайбург.
На гэты дзень у Фрайбуры былі прызначаныя заяўлены мітынг і незаяўленая дэма супраць архітэктуры эўрапейскай бясьпекі, г.зн. супраць мілітарысцкіх саюзаў, супраць “антыэкстрэмісцкіх” законаў кшталту нямецкага §129a, якія прыроўніваюць пратэсную дзейнасьць да тэрарызму, супраць татальнага назіраньня за людзьмі, у той жа Францыі відэакамэры ўсталяваныя нават у грамадзкім транспарце.
На мітынгу прысутнічала да 1000 чалавек, дэма сабрала каля 2000, палову якіх складалі малалетнія пункеры з Фрайбура й ваколіц. Дэманстранты былі шчыльна абкружаныя мянтамі, якіх было таксама каля 2000, як пажартаваў пад канец дэмы чувак з гукавой сыстэмы: “Цяпер мы будзем разыходзіцца па хатах, і кожны можа ўзяць дахаты аднаго мянта”.
31 сакавіка. Страсбур.
З раніцы мы выехалі на Страсбур. Ніякіх акцый у гэты дзень не адбывалася. Адзначу толькі сутычку з паліцыяй, якая адбылася ўвечары, калі некалькі апранутых у цывільнае паліцаяў вырашылі праверыць дакумэнты ў вартаўнікоў лягера, а тыя вырашылі, што мянты хочуць іх арыштаваць і аб’явілі трывогу. У выніку на падтрымку нашых падарвалася каля сотні чалавек, адбылася сутычка зь мянтамі, з аднаго боку ляцелі шумавыя гранаты, з другога — каменьні й палкі. Мянты ўцяклі на сваіх пашкоджаных машынах.
Пазьней становіцца вядома, што зь Нямеччыны не прапускаюць машыны з кухняй (vokü), на сходзе прымаецца заўтра правесьці акцыю на мосьце “Эўропа”, які злучае Францую й Нямеччыну. Прапануецца такая акцыя: зь нямецкага боку пад’яжджае машына з vokü, з францускага — пустая машына, мы становімся ланцугом праз увесь мост і перадаем з рук у рукі скрыні з прадуктамі й начыньнем.
1 сакавіка. Мост “Эўропа” і ваколіцы.
На акцыю падрымкі vokü зьбіраецца каля 150 чалавек. На падыходах да моста знаходзіцца да сотні францускіх мянтоў, зь іх каля дзясятка на конях. Па сярэдзіне мост ўпоперак перакрыты некалькімі шэрагамі нямецкіх мянтоў, якія не прапускаюць нас у Нямеччыну. Пачынаецца доўгі, гадзін на 5-6, перамоўны працэс удзельнікаў Legal Team з мянтоўскім кіраўніцтвам. То немцы пагаджаюцца выпусьціць машыны з актывістамі, а французы не пагаджаюцца, то французы гатовыя пусьціць, а немцы не выпускаюць. Усё гэта пачынае надакучваць і моладзь з чорнага блёку знаходзіць сабе забаву: недалёка ад моста разьмешчыныя 4 шпілі са сьцягамі NATO, EU, Францыі і Нямеччыны. Маладняк ідзе да шпіляў і спрабуе заваліць адзін зь іх, на якім вывешаны сьцяг NATO, праз нейкі час той паддаецца й падае. Сьцяг урачыста спалены на мосьце. Наступная ахвяра — сьцяг Нямеччыны. Францускія мянты разумеюць, што настане чарга й францускага, таму каля шпіляў зьяўляецца атрад мянтоў, які нікога не затрымлівае, але й ламаць не дае.
Каля 16-й гадзіны дня мянты заяўляюць, што прапусьцяць толькі машыны, і нікога з актывістаў, г.зн. ад нас патрэбныя два кіроўцы, якія змогуць перавезьці машыны зь Келя (горада на нямецкім баку) у лягер. Сыходзім у лягер, хоць мэта (дабіцца каб прапусьцілі і машыны, і актывістаў) да канца не дасягнутая.
У лягеры даведваемся пра прадзеі ў Лёндане на пратэстах супраць саміту G20, пра разгромлены Bank of England і сьмерць актывіста. На заўтра прызначаецца дэма салідарнасьці.
2 сакавіка. Страсбур. Акцыя салідарнасьці з падзеямі ў Лёндане.
У гэты дзень наша група разьбіваецца на 2: большая частка ідзе на дэму, меншая сыходзіць у горад, каб вывучыць яго й месца блякады, у якой меркавалі ўдзельнічаць.
Вяртаючыся з “прамэнаду” бачым у горадзе шмат мянтоўскіх машын, якія накіроўваюцца туды, дзе мусіла быць дэма. З-sms-ваемся з тымі, хто пайшоў на дэму, каб даведацца, што адбываецца. Атрымоўваем кароткі адказ: Pizdets!!!
Да раёну даехаць на трамваі ня можам — яго адмянілі. Аўтобус таксама. Ідзем пешшу, бачым як праяжджаюць мянтоўскія машыны, якія цягнуць нешта накшталт клетак, паўсюль патрулі. Разумеем, што сапраўды пізьдзец. Выходзім на вуліцу, па якой мусілі ісьці зь лягера на месца пачатку дэмы. Бачым рэшткі ад спробы збудаваць барыкаду, пабітыя аўтобусныя прыпынкі, закіданую камянямі ваенную казарму.
Сустракаем дваіх нашых. Выслухоўваем іхны расповяд.
Зь лягеру дэма рухалася спакойна, пакуль не сустрэлася казарма, зразумела, што ў яе паляцела каменьне. І зразумела, што малалетак, якія прыходзяць у чорны блёк дзеля магчымасьці нешта разграміць і пакідаць каменьне ў мянтоў, ужо немагчыма былі спыніць. Таму наступнай ахвярай сталі сталі самыя рэпрэсіўныя ўстановы: аўтобусныя прыпынкі й машына нейкага рабацягі. Некаторыя іншыя ўдзельнікі дэмы спрабавалі спыніць бессэнсоўны пагром, але ледзь самі не атрымалі пізьдзюлёў. Удзельнікі з нашай групы параіліся й прыйшлі да высновы адпісвацца з дэмы групкамі па 3 чалавекі, бо далей сэнсу заставацца не было.
Нарэшце зьявілася паліцыя і, па францускай завядзёнцы, пачала закідваць дэму газавымі гранатамі, прымушаючы ўсіх уцякаць.
З усёй нашай групы вярнуліся ў лягер ня ўсе, быў невядомы лёс 3 чалавек. Як высьветлілася пасьля, яны былі затрыманыя паліцыяй разам зь іншымі 270 чалавекамі.
Калі мы вярнуліся ў лягер, то да нас падбег нейкі хлопец, які паведаміў, што зь іншага боку паліцыя спрабуе ўвайсьці ў лягер, і, калі мы маем намер заставацца тут надалей, то мусім ісьці ўдзельнічаць у абароне лягера. Пайшлі да месца сутычкі, якая адбывалася на прылеглай да лягера вуліцы, там ўжо былі збудаваныя барыкады, адна зь іх была падпалена.
Паліцыя паводзіла сябе неяк дзіўна: яна не атакавала, але й наблізіцца на адлегласьць кідка не дазваляла.
Верталёт, які мусіў бы знаходзіцца непасрэдна над намі, быў у старане, над лесам — удзельнікі абароны лягера казалі, што там знаходзіцца акружаны паліцыяй натоўп нашых таварышаў, якія вярталіся з дэмы й трапілі ў пастку. Такім чынам, паводзіны паліцыі былі цалкам зразумелыя: яны не дазвалялі нам падыйсьці на падтрымку таварышам, якіх у гэты час арыштоўвалі. У сутычцы удзельнічала каля 100 чалавек, а ў гэты ж час у галоўным шатры “памяркоўныя” ўжо некалькі гадзін вялі дыскусію аб тым, што трэба зрабіць, каб дапамагчы тым, хто ў лесе.
Нарэшце да месца сутычкі з мэтай патушыць барыкады пад’ехала пажарная машына. Паліцыя, з дапамогай сьлезацечнага газу й гумовых куль, без асаблівых складанасьцяў загнала абаронцаў на тэрыторыю лягера.
Адступленьне. На ўзбраеньні францускіх паліцаяў знаходзяцца ручныя газавыя гранаты, яны ня вельмі эфэктыўныя, бо іх можна адкінуць назад. Таксама яны маюць ручныя гранатамёты, дакладна не магу сказаць, якімі зарадамі яны страляюць, але, найхутчэй, такімі ж, як наступная зброя. Самая эфэктыўная зброя — аўтаматычныя шматствольныя гранатамёты, якія знаходзяцца на адмысловых аўтамабільных прычэпах. Яны выстрэльваюць угору клястэрнымі зарадамі, якія, разьбіўшыся ў палёце на 5-6 маленькіх, загараюцца й пры гарэньні вылучаюць сьлезацечны газ. Адзіным эфэктыўным спосабам барацьбы зь імі зьяўляецца тушэньне. Таксама паліцыя выкарыстоўвае шокавыя шумавыя гранаты, але яны маюць ня вельмі высокі эфэкт, бо могуць напужаць толькі першы раз. Але, калі разрываюцца побач, то могуць параніць, у тым ліку й сур’ёзна. І, безумоўна, шырока выкарыстоўваюцца гумовыя кулі розных калібраў. Маючы такі арсэнал француская паліцыя рэдка ўступае ў фізычныя сутыкненьні з дэманстрантамі, і нават невялікі атрад можа расьсеяць значны натоўп.
Адагнаўшы нас на поле, паліцаі перакрылі выхад зь лягера ў горад, але на тэрыторыю лягера не пайшлі: гэта прыватная ўласнасьць, каб туды трапіць патрэбны судовы дазвол. І толькі пэрыядычна закідвалі поле газавымі гранатамі пры любой спробе наблізіцца да іх. Такім чынам, праз 10-15 хвілін на полі нельга было знаходзіцца з-за газу, і, з улікам відавочнасьці, што паліцыя ня пойдзе ў лягер, было вырашана сысьці да намётаў. Там ужо з кавалкаў інфармацыі і сьведчаньняў людзей, якім удалося ўцячы зь лесу ў лягер, праясьнілася сытуацыя. Сапраўды ў лесе знаходзілася каля 300 нашых таварышыў, і іх арыштоўвалі калі ішла бойка. Што праўда, на працягу сутак амаль усе яны былі адпушчаныя.
Варта адзначыць падрымку мясцовага насельніцтва. Тое што гопнікі, якія на Новы год у гэтым раёне спальваюць да 500 машын, прыйшлі папізьдзіцца зь мянтамі, гэта зразумела. Але нават сталыя людзі, побач з дамамі якіх будавалі барыкады, выносілі бутэлькі з вадой, каб мы маглі прамываць вочы ад газу. Вось гэта сапраўды салідарнасьць!
3 сакавіка.
У гэты дзень у Бадэн-бадэне мусіла адбыцца працоўная вячэра дэлегатаў. З боку актывістаў была заплянаваная блякада пад’ездаў да горада. Наколькі я ведаю, посьпеху яна ня мела, у тым ліку з-за малалікасьці ўдзельнікаў.
У Страсбуры рыхтаваліся да заўтрашніх блякад або вялікай дэманстрацыі. Толькі ўвечары група ўдзельнікаў Арміі бунтаўнікоў-клоўнаў меркавала арганізаваць невялікую дэму. Але паліцыя не дазволіла выйсьці ў горад, затрымаўшы іх недалёка ад лягера.
Калі пра гэта даведаліся ў лягеры, то вырашылі ісьці падтрымаць клоўнаў, і дабіцца іх вызваленьня. Акцыя салідарнасьці задумвалася мірнай, але “памяркоўных” было мала, напэўна, ізноў дыскутавалі, таму асноўную колькасьць групы падтрымкі склаў Чорны блёк. Вынік заканамерны — барыкады, каменьне, сьлезацечны газ. Але клоўнаў адпусьцілі.
Пазьней адбываецца сход прадстаўнікоў груп радыкальнай анархісцкай сеткі Dissent!, якія мусілі блякаваць адну з трас з Бадэн-бадэна ў Страсбур. На першых сходах у Фрайбуры агучвалася меркаваная лічба ўдзельнікаў блякады пад 1000 чалавек, цяперака фантастычнай выглядае нават 300. У іншых месцах адбываюцца апошнія сходы ўдзельнікаў мірных блякад (група Block NATO).
Пад вечар на інфапункце зьяўляецца папера з “афіцыйнай заявай паліцыі”, што да 11-00 заўтрашняга дня ніхто ня выйдзе зь лягера. Праз паўгадзіны яе ўжо няма, прадстаўнік Legal Team кажа, што адзінае, што сапраўды заяўляла паліцыя, гэта тое, што яны дазволяць блякадам працягвацца ня больш за 2-3 хвіліны. Пасьля, ня гледзячы на іх характар (мірныя ці радыкальныя), будуць выкарыстаныя спэцсродкі. Карацей, тая паперчына папахвае працай паліцэйскіх агентаў, якіх нямала ў лягеры.
Яшчэ адно адступленьне. У цэнтры горада для абароны каштоўных жыцьцяў дэлегатаў былі арганізаваныя зоны бясьпекі. Найбольш жорсткія ўмовы былі ў “чырвонай зоне”: туды маглі трапіць толькі па прапусках, было забаронена зьбірацца ў групы. У “памаранчавую зону” маглі трапіць усе, але забаронена зьбірацца ў групы больш за 5 чалавек.
Калі ўжо зусім сьцямнела, група нямецкіх радыкалаў сядае ў машыны. У горадзе яны здолеюць пранікнуць у “чырвоную зону” й зьнішчыць там 2 аўто дэлегатаў. Ніхто ня быў затрыманы.
Увесь вечар у лягер прыбываюць аўтобусы з актывістамі.
4 сакавіка.
З 2-х да 6-ці адбываецца выхад груп на блякады. Dissent! мусіць ісьці а 4-й, але ў прызначаны час у прызначаным месцы не набіраецца нават паўсотні чалавек. Правал. Ідзем спаць — днём на дэму.
Дэма мусіла пачацца а 13-й ад моста “Эўропа”. Паводле задумы арганізатараў, ў Келі мусіла адбыцца ўласная дэма, якая б ішла ў напрамку моста, і мусіла ўліцца ў старсбурскую.
10 раніцы. Да месца правядзеньня дэмы накіроўваецца першая група, складзеная з прадстаўнікоў Турэцкай марксісцка-ленінісцкай кампартыі і часткі чорнага блёку. Адмысловыя прыкметы туркаў: на кожнага прыпадае па 2 сьцягі, у любой сутычцы з паліцыяй ідуць у першых шэрагах.
11 раніцы. Зь лягера сыходзяць на дэму астатнія актывісты. Праз раён праходзім нармальна, ніхто нават не спрабуе граміць прыпынкі. Паварочваем да “Эўропы”, празь нейкі кілямэтар на мосьце ў раёне страсбурскага порта даганяем пайшоўшых раней. Аказваецца, паліцыя перакрыла мост і не дае йсьці да месца пачатку дэмы. Адпаведна распачаўся riot, які пасьля трапіў на старонкі многіх буржуазных газэт: гэта тыя самыя фоткі, дзе шмат чувакоў зь сярпаста-малаткастымі чырвонымі сьцягамі. Удзельнікі чорнага блёку, які прыпазьніліся на задыму, ня сталі сумаваць з-за гэтага, а пачалі з дапамогай вяроўкі зрываць камэры відэаназіраньня са слупоў. Нават праз дзень, калі мы пакідалі Страсбур, новых камэр яшчэ не было — хоць некалькі дзён той раён застаў без усябачнага вока “Вялікага брата”.
Нарэшце паліцыя зьняла блякаду, і мы ўсе рушылі далей. Недалёка ад “Эўропы” дэма падзялілася на дзьве часткі: адна (памяркоўныя, камунякі, тут я апошні раз бачыў туркаў) пайшла на месца мітынгу, а другая (збольшага Чорны блёк) рушыла да “Эўропы”, ужо перакрытага нямецкай паліцыяй: шмат мянтоў, некалькі вадамётаў. Дэманстрацыя зь Келя не была прапушчаная паліцыяй — яна была вельмі нешматлікая, каля 600 чалавек, і былы татальна абкружаная мянтамі: кожны ейны удзельнік мог узяць дахаты па 10 bullen.
Чорны блёк толькі падыходзіў да моста, а мясцовыя гопнікі ўжо грамілі будынак былой станцыі памежнага кантролю. Праз 10-15 хвілін яе падпалілі. Пасьля ў буржуазных газэтах напішуць, што дэманстранты спалілі пастарунак.
Пакуль адныя адпачывалі на траўцы, другія зьнішчалі камэры, грамілі й палілі карпаратыўную аптэку, якую буржуазныя газэты назавуць супэрмакетам, ды падпальвалі гатэль Ibis, дзе, паводле чутак, была разьмешчаная мянтоўская амуніцыя, з-за чаго яго не маглі патушыць да 10-й вечара. Гэты гатэль ужо не выкарыстоўваецца для пражываньня, таму адразу адкінем енкі ў стылі “маглі ж згарэць людзі”.
У гэты час над дэмай зьявіўся мэдыцынскі верталёт. Некаму стала вельмі кепска? Але ж ён і ня думаў сядаць, а пачаў на вельмі малой вышыні кружляць над дэмастрантамі — ды гэта ж мянты здымаць! Тут нейкія чувакі дасталі ракетніцу й пальнулі пару разоў у бок верталёта! Бачылі б вы, як хутка ўцякаў той верталёт! Пэўна, мянтам спатрэбілася памяняць бялізну!
Неўзабаве зьявіліся атрады паліцыі. Спачатку здалося, што яны зьбіраюцца вызваліць тэрыторыю для працы пажарных, але яны мелі зусім іншы намер, бо, нават калі ўсе дэманстранты адыйшлі ўбок мэтраў на 200 і сабраліся на месцы правядзеньня мітынга, паліцаі не спынілі газавай атакі. Прадпрыняўшы некалькі няўдалых спроб пайсьці ў атаку, дэмастранты пачалі сыходзіць на тэрыторыю суседняга стадыёна. Але паліцыя працягвала закідваць газавымі гранатамі дэманстрантаў, якія ўжо не ўяўлялі непасрэднай пагрозы. На стадыён было закінута столькі гранат, што мы перабягалі яго ўсьляпую, ня дыхаючы.
Мэталічны плот стадыёна там, дзе праходзіла аўтадарога, ужо быў павалены, і людзі ўжо выбіраліся на насып праз калючыя кусты. На дарозе знаходзілася каля дзясятку паліцэйскіх машын, якія ўжо пачалі зьяжджаць, таму паграміць грунтоўна іх не ўдалося.
Нарэшце ўсе выбраліся на дарогу, пашыхтаваліся ў рады й руші ў напрамку цэнтра горада. Але ня доўга: у раёне порта мост быў перакрыты паліцыяй. Перакрыты сур’ёзна: трохмэтровы плястыкавы плот, за ім вадамёты, і безьліч паліцаяў, увесь мост быў застаўлены іхнымі машынамі. Назад ісьці нельга: там паліцыя, паварочваць улева няма сэнсу: там ніхто не жыве, паварочваем управа на вуліцу, па левы бок якой прамзона, па правы — жылыя дамы.
Але ідзём ня доўга — у канцы вуліцы тунэль пад чыгункай, і ён перакрыты паліцыяй. Каардынытары дэмы паведамляюць з машыны саунд-сыстэмы, што паліцыя сыдзе як толькі будзе патушаная гасьцініца. Амаль усе сядаюць адпачыць. Вуліца вузкая й ня вельмі доўгая, таму яна ўся занятая дэманстрантамі.
Сядзім крыху больш за паўгадзіны, і раптам у хвост дэмы ляцяць газавыя гранаты. Рушым наперад, але гранаты ляцяць у сярэдзіну натоўпа. Такім чынам, паліцыя пачынае падзяляць дэму на маленькія групы.
У канцы вуліцы перад чыгункай можна павернуць управа альбо ісьці наперад, ёсьць яшчэ паварот налева, але чаму туды не ідуць становіцца зразумелым пазьней, хвілін праз 15. На чыгунцы знаходзяцца атрады паліцыі, і любыя спробы ісьці прама ці ўправа заканчваюцца газавымі атакамі. Патрэбна хуткае рашэньне.
Такім рашэньнем зьяўляецца агульная атака на паліцыю. Гучыць кліч “Атакуем усе разам!”, падбіраем каменьне з пад ног, лезем на пяцімэтровы насып, зганяем з насыпу мянтоў, закідваем паліцыю каменьнем, у ход ідуць кактэйлі молатава й ракетніца. Здаецца, зараз прарвёмся, але… Калі б на прарыў пайшлі сапраўды ўсе, ці хаця б 100 чалавек былі добра экіпіраваныя акулярамі й маскамі, то можа б і прарваліся. А так… Паліцыя пачала проста дзікую атаку сьлезацечным газам, некаторыя з гранат вылучалі памаранчавы дым — пярцовы аэразоль. Мянты вернулі сабе чыгунку, але на гэтым не спыніліся, і пачалі закідваць нават тых, хто ня ўдзельнічаў у прарыве.
Вынік атакі мізэрны: пазьней на інфапункце вісіць інфармацыя пра некалькіх параненых мянтоў, затое палова нашай групы некуды зьнікла.
Становіцца зразумелым, што паліцыя перамагла, трэба скідваць чорныя шмоткі. Залазім на тэрыторыю нейкага завода, пад дахам, каб ня бачылі зь верталёта, скідваем паліва. Адзіны адкрыты шлях — ісьці ўлева, там зьбіраемся на палянцы. З амаль 20 чалавек нас толькі 6.
Некалькі хвілін перадых, сядзім на траве. Асноўная маса людзей — “памяркоўныя”. Яны зьбіраюцца працягваць шлях, упісваемся ў сярэдзіну моба. І амаль адразу перад намі падаюць газавыя гранаты, ізноў пачынаюць разьбіваць натоўп. Заплюшчыўшы вочы, ня дыхаючы бяжым наперад, прарваліся. З тымі,хто застаўся ідзем наперад мэтраў 100.
Налева сысьці немагчыма: там Рэйн. Справа заводы, а за імі таксама Рэйн. На заводзе не схаваешся — за ўсім сочаць зь верталётаў. Падыходзім да нейкага мужыка з картай, аказваецца мы на касе, наперад дарогі няма.
“Памяркоўныя” ізноў становяцца шэрагамі й зьбіраюцца ісьці назад. Думаем, што гэта хоць нейкі шанец выйсьці. Упісваемся ў сярэдзіну групы з грэцкай кампартыі. Дэмка пачынае рушыць, мянты, на дзіва, прапускаюць, нікога не чапаюць. Камунякі пачынаюць зараджаць рэвалюцыйныя лёзунгі. Корчаць зь сябе ахуенных рэвалюцыянераў. Сукі, дзе вы былі пры спробе прарыву мянтоўскай блякады?!
Даходзім да перакрытага моста, далей празь нежылую тэрыторыю, вакол горада вяртаемся ў лягер. Нікога не затрымліваюць, але пазьней становіцца вядомым, што агулам на дэме было затрымана некалькі дзясяткаў чалавек. На ўсім шляху ад моста да лягера на дарозе валяюцца скінутыя пальчаткі, маскі, іншае паліва.
Гэтая дарога праходзіць паралельна чыгунцы, і ўсе ўваходы ў горад, тунэлі пад чыгункай, перакрытыя мянтамі — хочаш прайсьці, будзь гатовы да татальнага ператрусу.
Пасярэдзіне дарогі сустракаем vokü, але нам супу не дастаецца, затое празь некалькі кілямэтраў з машыны раздаюць сьвежыя багеты.
Нарэшце вяртаемся ў лягер.
5 красавіка.
Пачынаюцца масавыя ад’езды зь лягера. Але на дарогах да лягера дзяжураць мянты й шманаюць усіх.
Удзень мусіла адбыцца дэма салідарнасьці з затрыманымі, але мы не хадзілі, бо не хацелі каб нас шманалі. Дый ня пэўны я, што яна ўвогуле была.
Пад вечар, калі ў лягеры засталося некалькі соцень чалавек, пачалі хадзіць нейкія чуткі пра імаверны напад нацыстаў, потым пра магчымасьць паліцэйскай атакі. Гэта звычайная рэч, але намёты сабралі ў адным месцы й арганізавалі больш якаснае начное дзяжурства.
6 красавіка. Судзілішча.
Удзень пачаліся суды над затрыманымі. Судзілі 7 французаў, 3 немцаў і 1 вугорца. Мы былі на судзе над немцамі. Гэта быў г.зв. “хуткі суд”, дзе судзьдзі выслухоўваюць абвінаваўцу ды абаронцу, бяз выкліку сьведак і іншых працэдур.
Уводзяць першага падсуднага. Спачатку судзьдзя задае некалькі стандартных пытаньняў: хто, адкуль і г.д. Выступае адвакат. А за ім абвінаваўца з убойнымі аргумэнтамі кшталту “раз прыехаў зь іншай краіны, значыць прыехаў учыняць беспарадкі”, “адзін з паліцэйскіх бачыў, як ён кідаўся каменьнямі” — вядома ж, мент не сьпізьдзіць. Хаця чувак паводле поглядаў пацыфіст, і ягоны арышт абсалютна незразумелы для ўсіх, хто яго ведае.
Другі й трэці немцы былі арыштаваныя з палкамі ў руках, якія ў вачах дзяржаўнага абвінаваўцы сталіся страшнай зброяй. Аргумэнтацыя прыблізна такая: “яны выкрыквалі лёзунгі супраць паліцыі, і яны належаць да рэвалюцыйна-паўстанчага Чорнага блёку”.
Аб’яўляецца перапынак. Судзьдзі ідуць выпіць кавы з круасанам прыняць рашэньне.
Заходзім у залю. Ізноў уводзяць першага падсуднага. Абвяшчаюць прысуд — 6 месяцаў турмы. Ён выкрыквае нешта на знак пратэсту, мянты яго жорстка заломваюць і цягнуць да выхаду. Усе ў залі пачынаюць пратэставаць, мянты выштурхваюць прысутных у калідор, пратэсты не спыняюцца і ў калідоры, дзе дзяўчыны сядаюць проста на падлогу ля ўваходу ў залю, тады мянты пачынаюць жорстка выштурхваць прысутных на вуліцу. Выштурхнулі, выставілі на ўваходзе кардон.
Празь 5-10 хвілін зьяўляюцца журналісты й паведамляюць прысуд астантнім двум хлопцам: 3 месяцы й дэпартацыі адному й 6 месяцаў і забарона ўезду ў Францыю на працягу 5 гадоў другому.
На машыне аўстрыйскага таварышы мы едзем да “Эўропы” й пакідаем Францыю.