Ангельская газэта The Guardian у нумары ад 17 траўня паведаміла пра вынікі аналізу 44 дасьледаваньняў уплыву сыстэм відэаназіраньня на злачыннасьць у гарадох.
Паводле гэтага аналізу адзіны эфэкт — зьмяншэньне колькасьці крадзяжоў аўтамабіляў, асабліва, калі разам з усталяваньнем камэр адбываецца паляпшэньне асьвятленьня й узмацненьне аховы.
Пры гэтым з 1996 па 2006 на відэааназіраньне ў Ангельшчыне было затрачана каля 500 млн фунтаў, што складае траціну ад усіх затрат на прафіляктыку злачыннасьці.