Пасля чатырох месяцаў забастоўкі і блакады Ўніверсітэта Тулузы ІІ (Мірай, Université de Toulouse III, le Mirail), выкліканых праэктам рэформы вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў у Францыі, 3 чэрвеня рэакцыённая частка кіраўніцтва ўніверсітэту скарысталася "паслугамі" CRS - Рэспубліканскай Паліцыі Бяспекі (25 грузавікоў з ментамі суправаджаемымі Pierre-Yves Boisseau) каб "вычысціць" заблакаваны універсітэт і "ўсталяваць парадак". Папярэдне прадпрымаліся спробы шантажу і маніпулявання ў дачыненні да прадстаўніцтва Федэрацыі Студэнцкіх Сіндыкатаў. Федэрацыя Студэнцкіх Сіндыкатаў строга асуджае ўжыванне сілы і патрабуе адстаўкі кіраўніцтва ўніверсітэта. Федэрацыя Студэнцкіх Сіндыкатаў працягвае і працягне барацьбу супраць прыватызацыі ўніверсітэтаў, супраць падаўлення правоў студэнтаў, на лакальным і нацыянальным узроўнях, будзе змагацца дзе толькі магчыма каб у бліжэйшыя тыдні здабыць перамогу на лакальным узроўні.
Менты - вунь з універсітэтаў! За народныя, бясплатныя і даступныя ўніверсітэты!
паводле http://www.luttes-etudiantes.com/FSE/communique.php?p=communique&a=detail&idCommunique=117