Гей–актывістаў дапытваюць КДБ і выклікаюць у міліцыю Актывістаў беларускага руху за правы гомасэксулаў, якія прынялі ўдзел у першым беларуска–расійскім Славянскім гей–прайдзе выклікаюць на дактыласкапію і гутаркі ў Мінскае гарадское ўпраўленне ўнутраных спраў і іншыя аддзяленні міліцыі, супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі (КДБ) тэлефануюць суседзям і родным удзельнікаў Славянскага гей–прайда, а таксама прыходзяць да іх прама на працу.
Як ГейБеларусь паведамляла раней, быў зроблены ператрус у двух гродзенскіх удзельнікаў Славянскага гей–прайда, таксама ім выказалі падазрэнне ў тым, што яны могуць вырабляць і/або распаўсюджваць порна–прадукцыю з удзелам непаўналетніх. Таксама ў пошуках іншага актывіста ГейБеларусі Сяргея Еніна супрацоўнікі міліцыі наведалі маці актывіста і ягоную бабулю ў Гродне і Шчучыне.
http://gaybelarus.by/naviny/belarus/gei-aktyvistau-dapytvayuc-kdb-i-vyklikayuc-u-milicyyu.html