Настроить, Войти
ОРГАНИЗУЙТЕСЬ! - "Грядущее восстание"
автор qwerty, дата 2009-07-17 20:04, исходное сообщение, textile

Як той казаў, ёсьць дух закону (прабачце за нецэнзуршчыну), але ж ёсьць і дух закону (ізноў прабачце). Вашая пазыцыя — літара. Мая — дух, які часам можа супярэчыць літары.

Мы не выстаўляем IMC BY як анархісцкі рэсурс (для ўнутрыанархісцкага ўжытку), але выстаўляем як супольнасьць, арганізаваную на базавых анархісцкіх прынцыпах, г.зн. IMC выконвае функцыі прапаганды дзеяньнем. Таму я лічу няправільным хаваць паведамленьні, якія нясуць такую ж мэту прапаганды анархізму. Лепей праявіць базавы анархісцкі прынцып узаемадапамогі й палепшыць “няправільнае” паведамленьне, напрыклад, дадаўшы вытрымкі з анансаванага матар’ялу, што ўрэшце рэшт і было зроблена, але ж якім коштам.