Сёння раніцай работнікі дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі былі прыемна здзіўленыя. Невядомыя добразычліўцы напісалі "Нет АЭС" на будынку Белэнэргабуду ў Менску па Чычэрына, 19 (дзе знаходзіцца і дырэкцыя будаўніцтва АЭС). Стэнды каля ўваходу былі аздобленыя налепкамі "Нет новым АЭС" і "Nuclear Power? No, Thanks!".
Падобна, што такім чынам нехта адрэагаваў на навіну пра незаконнае будаўніцтва дарогі Газа-АЭС - глядзі http://community.livejournal.com/antiatom/84008.html і http://greenbelarus.info/content/view/629/1/ (у другой палове тэкста).