Intro
Не "15-я рамкавая канфэрэнцыя ААН па пытаньнях зьменаў клімату", а "15-я Канферэнцыя бакоў Рамкавай канвенцыі ААН па змене клімата".
Klimaforum09 (а не KlimaForum-09) мае свой сайт, на якім можна пазнаёміцца з праграмай і хадой мерапрыемства: http://klimaforum09.org/
Прынцыпова не пагаджуся з вызначэннем Climate Justice Action як рэфармістаў. Гэта анархісты і радыкальныя неаўтарытарныя левыя.
Давайце паглядзім на spokespeople (людзей, якія агучвалі пазіцыю CJA для прэсы). Пра дацкіх сказаць нічога пэўнага не магу, з іх імёнамі ўпершыню сутыкнуўся толькі ў сувязі з іх арыштамі. А вось Тадзіё Мюлер (Tadzio Müller), адзін з рэдактараў лонданскай неперыядычнай газеты Turbulence (http://turbulence.org.uk/). Газета мае строга антыкапіталістычную скіраванасць і публікуе такіх аўтараў, як Джордж Каффэнцзіс (George Caffentzis), Джон Холавэй (John Holloway, аўтар Change the world without taking power) ды Фелікс Гуаттары (Felix Guattari). Да падрыхтоўкі апошняга нумару Turbulence спрычыніліся CrimethInc.
Цяпер датычна слоганаў. Знайдзіце 10 адрозненняў: “Change the system, not the climate!” (Climate Justice Action) і "Stop the climate change! Change the system!" (гэта ўзята з плаката Never Trust a COP). Удзельнікі CJA, як і NTAC, таксама лічаць, што "віной кліматычных зьменаў зьяўляецца капіталізм, і пакуль ён ня будзе ліквідаваны, і заменены эканомікай, у цэнтры якой стаіць Чалавек, а не Капітал, усе спробы спыніць кліматычны хаос асуджаныя на няўдачу". Некаторыя плакаты былі супольнымі для CJA і NTAC і адначасна апавяшчалі пра ўсе акцыі. Супрацьпастаўленне Climate Justice Action і Never Trust a COP штучнае, а розніца паміж імі - у тактыцы, але не ў стратэгіі.
11 сьнежня
Пра greenwash (адмыванне іміджу брудных карпарацый) у прынцыпе напісана правільна, але варта паправіць пару дэталяў. Hopenhagen - гэта не музычны фестываль. Гэта менавіта greenwash-фестываль. На ратушнай плошчы Капенгагена было разбітае мястэчка з рознымі "цудамі тэхнікі". Былі там, сярод іншага "зялёныя" спартовыя аўтамабілі і аднамесныя матацыклы-чоперы (ціпа для байкераў). Натуральна, што нічога супольнага з развязаннем кліматычнага крызісу гэтыя звыштэхналагічныя цацкі не мелі. На Hopenhagen рэкламаваліся такія радасці, як carbon capture and storage (CCS) - тэхнакратычная ідыёцкая ідэя, быццам можна загнаць вуглякіслы газ у адмысловыя падземныя ці падводныя рэзервуары і пазбегнуць такім чынам глабальнага пацяплення. Фінансавалі гэты шабас, сапраўды Siemens, Vattenfall (не Watenfall) і Coca-Cola (http://hopenhagen.org/partners - у новым годзе, праўда, партнёры троху памяняліся). А прыдуманы і закапірайчаны ён быў (увага!) Міжнароднай асацыяцыяй рэкламы (International Advertising Association).
12 сьнежня
"Паводка за кліматычную справядлівасць" (Flood for Climate Justice) - гэта "разагрэвачная" дэманстрацыя Friends of the Earth International (http://www.foei.org/) перад вялікай дэманстрацыяй. "Паводка" сабрала пяць тысяч удзельнікаў. Сайт вялікай (статысячнай) дэманстрацыі - http://12dec09.dk/
У цэнтры горада заставацца не было абсалютна ніякай мазы. Ён увесь кантраляваўся мянтамі і любая мала-мальскі значная група людзей "падазронага выгляду" імгненна блакавалася.
Наконт "другога чорнага блоку". Справа ў тым, што паліцыя блакавала і затрымала не чорны блок, а вельмі пярэстую частку дэманстрацыі, якая складалася з некалькіх груп людзей. У асноўным гэта былі анархісты, але прысутнічалі і крышнаіты, і нейкія аўтарытарныя камуністы. Я ўжо не кажу пра тое, што ў "асаду" першапачаткова трапілі мамашы з дзецьмі ў калясках, якія пайшлі ў бліжэйшую краму набыць прадуктаў (ім, праўда, свінні "вялікадушна" дазволілі выйсці).
І не ўсе анархісты такі лічылі сябе ўдзельнікамі чорнага блоку. Напрыклад, самай вялікай колькасна і самай арганізаванай (добра пашыхтаваная, са сваімі банерамі) групай анархістаў у гэтай частцы дэманстрацыі аказалася шведская planka.nu (пасажыры за бясплатны праезд у гарадскім транспарце). Дык яны перад дэманстрацыяй на сваім сайце заклікалі далучацца да РУЖОВАГА блоку. Ня дзіва, што і адзін з банераў у іх быў ружовы.
13 сьнежня
Наконт "адзін беларус зарадзіў мянту" я б моцна паспрачаўся, ці меў месца такі факт.
14 сьнежня
Надзіманы шар на парламенцкай плошчы рэкламаваў Дацкую энэргетычную агенцыю. Фактычна, той самы greenwash.
15 сьнежня
Сам ты "Узнагарода ўзлаванай хатняй гаспадыні"!
Angry Mermaid Award - узнагарода "Злосная русалка". Як вядома, скульптура андэрсанаўскай русалкі з'яўляецца адным з сімвалаў Капенгагену. Русалка - прадстаўнік марской фаўны, а мора - сусветная звалка вуглякіслага газу (у мора надзвычайная здольнасць абсарбіраваць і захоўваць вуглякіслы газ). Моры і акіяны вельмі церпяць з-за зменаў клімату, прамысловага рыбалоўства, сточных водаў розных заводаў ды электрастанцый, размешчаных на ўзбярэжжы. Таму русалка вельмі злосная.
У спаборы за ўзнагароду як найгоршы карпаратыўны лабіст перамагла біятэхнічная карпарацыя Monsanto (яны займаюцца распаўсюдам генэтычна мадыфікаваных раслін). На жаль, прадстаўнікі Monsanto не з'явіліся на цырымонію, каб атрымаць узнагароду.
16 сьнежня
Байк-блоку был некалькі дзесяткаў, але паколькі блок быў дэцэнтралізаваны, то падбіраўся да Бэла-цэнтру невялікімі групамі, а далей гэтыя групы або вінціліся паліцыяй, або далучаліся да асноўнай дэманстрацыі, або адпісваліся. Доўга знаходзіцца на адным месцы было нерэальна.
Правал быў, але няпоўны. Народная асамблея пад сценамі Бэла-цэнтру ўсё-такі адбылася. праўда, на момант яе правядзення на месцы засталося якіх тры-чатыры сотні ўдзельнікаў дэманстрацыі.