Настроить, Войти
13.02.10 Антифашистами в Дрездене сорвано крупнейшее шествие нацистов в Европе
автор qwerty, дата 2010-02-14 16:06, исходное сообщение, textile, комментариев: 2

nojustice, Індымэдыя — гэта не памыйніца, куды трэба зьліваць памыі з буржуазных СМІ. Ня можаш перакласьці нешта зь нямецкай інды, дык лепш нічога не пішы, чым пісаць хлусьню з жоўтай прэсы.

Карацей, сытуацыя складвалася так.

Нацы абвесьцілі дэму, мэрыя яго забараніла, суд дазволіў, але з абмежаваньнем па часе, толькі да 17:00. Маршрут нацыдэмы мусіў праходзіць па паўночным беразе Эльбы (раён Dresden-Neustädt). «Людзкі ланцуг», арганізаваны гарадзкімі ўладамі, мусіў адбываўся ў цэнтры горада (раён Altstadt), які знаходзіцца на паўднёвым беразе ракі, г.зн. зусім у іншым месцы. Таксама на паўднёвым беразе знаходзілася дазволенае месца збору антыфашыстаў — улады ўсяляк спрабавалі разьдзяліць нацыкаў і іхных праціўнікаў. Збор на плошчы Albertplatz (Neustädt), аб’яўлены „Dresden Nazifrei“, быў забаронены.

Цікавая акалічнасьць: нацыстам быў дазволены збор на чыгуначнай станцыі “Neustädter Bahnhof”, менавіта на гэтай станцыі ў часы гітлерызму быў арганізаваны перасыльны пункт, зь якога дрэздэнскіх жыдоў выпраўлялі ў канцлягеры.

Некаторыя, найбольш важныя, вытрымкі са стужкі падзей imc de.

Нацы пачалі зьбірацца на станцыі ля 9-й гадзіны. Першыя блякады, у якіх удзельнічала каля 1000 антыфашыстаў, былі арганізаваныя каля 10-й, каля 11-й у іх удзельнічала каля 2000 чалавек, паліцыя перакрыла масты праз Эльбу, 20 чалавек перакрылі чыгунку між цэнтральным вакзалам і “Neustädter Bahnhof”.

Каля 11:30 на Albertplatz сабралося 2-3 тыс. чалавек, яшчэ 200 блякуюць eisenbahnstr. 11:40 мянты заявілі, што покуль блякады мірныя, іх ня будуць разганяць. Недзе 200-500 чал. блякуюць масты вакол станцыі. У блякадзе на bischhofsplatz удзельнічаюць 300 чал.

11:55 чыгунка яшчэ заблякаваная, праз гэта 360 нацы ня могуьц трапіць на месца збору з цэнтр. вакзалу. На hoffmannstr. антыфа атакавалі групу нацыстаў, адну нацыскую машыну перавярнулі дагары нагамі.

12:15 Нацы спрабуюць атакаваць блякаду на bischhofsplatz. Гэта адно з найважнейшых месцаў — па ім да станцыі рухаюцца аўтобусы з нацыстамі. У 12:45 губляе кантроль над сытуацыяй, антыфашыстам удалося атакаваць адзін аўтобус, 30 нацыкам удалося выскачыць з аўтобуса, але толькі каб ім давялося ўцякаць.

У 12:50 на станцыі ўжо каля 1,5 тыс нацы.

13:10 вялізная група нацыкаў ідзе з паўночнага захаду горада да вакзалу, на іх шляху блякада на hansastr.

13:20 паліцыя разганяе блякаду на bischhofsplatz.

13:48 2000 нацыкаў ідуць з поўначы ў напрамку станцыі.

13:52 Не зусім зразумелае паведамленьне: “паліцыя просіць людзей на блякадзе (не пазначана на якой) сысьці, бо ня здолее утрымаць нацы, хаця паліцыі больш за 4000 (усяго, ці толькі ля гэтай блякады?”

13:54 на försterst. падпалілі барыкаду

14:05 па bischhofsweg з поўначы прыйшла вялікая група нацы, паліцыя перад гэтым разагнала блякаду на гэтай вуліцы. Ля albertplatz сутычкі між антыфашыстамі й паліцыяй.

14:10 4000 “аўтаномных нацыяналістаў” прайшлі праз горад у напрамку станцыі Neustädter.

14:30 На königsbrucker str. паліцыя разганяе бялкаду, на bischhofsplatz ізноў сутычкі між аныфа й нацы, ёсьць параненыя. Група з 500 нацыкаў атакуе альт. маладзёжны цэнтар “Conni”, шмат параненых, адзін антыфашыст — цяжка.

У 14:50 бальшыня нацы прыбылі на станцыю, паліцыя не дазваляе ім марш, бо ня можа гарантаваць ягоную бясьпеку.

У 15:10 паліцыя заяўляе антыфашыстам, што нацымарш адменены, тыя ня вераць і заклікаюць заставацца да 17-й. У гэты час у блякадах удзельнічаюць: 4.500 на albertplatz; 3.500 на hansastr./großenhainerstr.; 2.500 на marienbridge.

15:35 паліцыя чарговы раз разагнала блякаду на bischhofsplatz.

16:17 арганізатары нацы маршу дамаўляюцца з паліцыяй аб маршы, паліцыя мпрабуе разагнаць блякады на поўначы, найімарнейшы маршрут маршу — на “conni”, які ўжо быў двойчы атакаваны.

16:30 паліцыі не ўдалося разагнаць блякады на поўначы, таму яна не дазваляе марш.

16:40 Паліцыя працягвае спробы разагнаць блякады на поўначы (hansastraße/fritz-reuter-str), падагналі вадамёты. У адказ у іх ляцяць камяні, бутэлькі й “молатавы”, машыны выкарыстоўваюцца ў якасьці барыкад. У гэты ж час нацы таксама атакуюць паліцыю (той жа набор), каб прарваць ачапленьне й маршыраваць.

16:50 На разгон антыфа на hansastraße/fritz-reuter-str прыбылі спэцпадразьдзяленьні, яны ўзброеныя драўлянымі палкамі. Вадамётамі спрабуюць зьнішчыць барыкады.

16:55 Арганізатары нацымаршу заклікаюць да спакою: “мы тут дзеля смутку”. Нацы спыняюць атакі на паліцыю.

17:05 Бальшыня нацы сядаюць у цягнікі й едуць дахаты, малыя групы расьсейваюцца па горадзе, каб узяць частковы рэванш. Антыфашысты зьбіраюцца на мітынг на Albertplatz.

Комментарии
  • автор olly_x, дата 2010-02-14 21:29, ссылка

    о, эта волшебная дружественная атмосфера на бел индимедии

  • автор Thistle, дата 2010-02-15 16:08, ссылка

    qwerty, зачем так агрессивно?