Настроить, Войти
Протесты в Ванкувере: я лучший анархист чем вы
автор ¡Tierra y Libertad!, дата 2010-02-26 23:38, исходное сообщение, textile

Пасьля першых двух абзацаў можна было б далей і не чытаць. «Я вельмі люблю бунты. Асабліва калі я стаю ў баку й адчуваю сябе ў пэўнай бясьпецы.» Тысячы такіх ровіксаў па ўсім сьвеце прыходзяць на радыкальныя акцыі, але тусуюцца побач. Бо, як усё пройдзе пасьпяхова, можна сказаць: «А я ж там таксама быў». А як будзе вінцілава, то заўжды можна саскочыць. «Вы што, я проста міма праходзіў! Я ў краму за кілбасой іду.» Можа ў РБ, дзе акабы практыкуюць «зачысткі» гэта й не спрацуе, але на захадзе — безадмоўна.

Ровікс мала таго, што сцыкло, дык яшчэ й ня бачыць далей за свой нос. Калі б ён проста пісаў, што тактыка ЧБ вычарпала сябе з такіх-та й сякіх-та прычын, то ягоны артыкул меў бы хоць і невялікую, але каштоўнасьць. Але ён піша не пра гэта. Ён пераймаецца, што процьма людзей не разумеюць разбуральных дзеяньняў, што з-за іх яны баяцца ўдзельнічаць у пратэстах, што з-за іх яны не прыходзяць у рух і т.п. Ровікс лічыць, што анархістам патрэбны масавы рух, і ўсё, што перашкаджае ягонаму зьяўленьню, — некалькі разьбітых вітрын. Ну няўжо нехта можа ў гэта паверыць? Няўжо нехта паверыць, што тыя, хто баяцца на дэманстрацыі твар-да-твару сутыкнуцца з акабамі, змогуць зрабіць Рэвалюцыю? Рэвалюцыя ж па азначэньні — гэта гвалт! (Я ведаю пра папулярны ў асяродзьдзі сындыката-дрочараў тэзыс аб «негвалтоўнай ўсеагульнай забастоўцы», але таксама я ведаю, што сапраўды эфэктыўныя сындыкаты ніколі не цураліся «гвалту».) Згадайце, як чатыры (чатыры!) акабы як хацелі кіравалі тысячнай дэмай опаў на г.зв. «дзень волі»! Калі ты — баязьлівы баран, то нават калі такіх як ты сто тысяч, то вы — вялізны статак баязьлівых бараноў, а не рэвалюцыйнае воінства, што б вы сабе ў мроях не рысавалі.

Ніхто (нават самыя зацятыя індывідуалісты й інсурэкцыяністы) ня будзе адмаўляць неабходнасьці масавага руху. Бо калі нешматлікі пасіянарны рух і можа зьдзейсьніць першую фазу рэвалюцыі, скінуць урад, то наступная фаза, пабудова вольнага камунізму, бяз творчага ўдзелу масаў немагчымая. Але казаць, што ЧБ вінаваты ў адсутнасьці гэтага руху, значыць станавіцца падобным на танцора, якому яйцы перашкаджаюць. І самае простае не займацца аналізам, чаму мы ня маем масавай падтрымкі, а прызначыць некага «казлом адпушчэньня». Вось толькі ці прывядзе адмова ад тактыкі ЧБ (не на карысьць іншай баявой тактыкі, а проста адмова) да папулярызацыі анархізму? Чым тады сярэднестатычны статычны «анархіст» будзе адрозьнівацца ад сярэднестатычнага левалібэрала? Перакананьнем, што некалі, у будучыні, адбудзецца Рэвалюцыя, і будзе ўсталяваны камунізм? Хрысьціянства modern edition.

Фактычна, Ровікс заклікае да кампрамісу з «памяркоўнымі» (чытай: грамадзтвам). А кампраміс — гэта параза. Параза рэвалюцыянэраў, а не «памяркоўных», калі нехта не зразумеў. Мэта анархістаў — анархія (вольны камунізм), а яна дасягаецца праз разбурэньне дзяржавы й зьнішчэньне капіталу, а не праз хаджэні па дазволеных уладамі маршрутах пад рознымі, няхай нават чорнымі, сьцягамі (хаця «памяркоўныя» аддаюць перавагу вясёлкавым)1.

Я яшчэ Ровікс — рэдкасная поскудзь, бо толькі поскудзь можа назваць свайго таварыша правакатарам толькі таму, што той ня згодны ва ўсім з табой.

1 Гэта ня трэба ўспрымаць як адназначнае й поўнае адмаўленьне ад дэманстрацый.