Дзень добры, Гость.
Адкажу па-пунктах на вашу крытыку:
0. У сваим аналiзе перадвыбарчай платформы адзiнага кандыдата я абапiрауся на адкрытую крынiцу (гл. url), болей за тое - я прачытау яе некалькi разоу.
1. Даруйце мне за тое, что я ня чытау "Народную Волю" за апошнiя тры гады. Калi вы дадiце спасылкi - будзе вельмi карысна. Бо тэкст аналiзу не канчатковы i калi у мяне зъявiцца новая iнфармацыя - ён будзе паправлены.
2. Гэты пасыл у праграме, на жаль, - папярэдняя ступень перад абвешчаньнем беларусау лепшымi за iншых i такiм чынам пераход да актыунага шавiнiзму. Рыторыка i стыль вельмi падобныя на агiтацыйныя матэрыялы, што я бачыу на працягу 1995-99 гадоу зыходячых ад Народнага Фронта. У некаторых з iх гэты крок быу зроблены. Было бы дзiуна чакаць ад народафронтаускiх паплечнiкау адзiнага кандыдата прамых шавiнicтычных прамоу - гэта дрэнна для рэйтынгу.
3. Я прызнаю магчымасць канкурэнцыi у высокатэхналагiчных сферах. Але гэтая канкурэнцыя звычайна нiчога не дае астатнiм колам грамадства. Для нас вельмi цiкавым будзе Iндыйскi вопыт, дзе ужо на працягу 20 год iдзе культывацыя HI-TECH эканомiкi.
На шчасце - я меу магчымасць пазнаёмiцца з гэтым вопытам. Глядзiце http://www.getto.ru/anarh/d_17.html, чытаць пачынаючы з пытаньня пра IT-бум. Я зрабiу спробы праверыць iнфармацыю, размешчанную у артыкуле, i яна падтвердзiлась. Падтвердзiлася тое, што уся пабудаваная iнфраструктура абслугоувае ТОЛЬКI патрэбу самой IT-iндустрыi, што нават у сталiце краiны некалькi раз на дзень знiкае электрычнасць. Кожны заможны дом мае сваi асабiстыя дызель-генератары. Вакол пабудаваны некалькi шыкоуных офiсау IT-монстрау, Motorolla, IBM, Microsoft, Flextronics, Ericson, Alcatel ды шмат iншых. Але нават у дзьвух кроках ад iх знаходзяцца трушчобы вакол свалак смецьця. У iх корпаюцца бамжы i каровы. Таксама iндыйскi сэгмент iнтэрнэту выглядае зуciм сцiпла, нават у параунаньнi з Беларусью. Большасць паслуг iнтэрнэту манапалiзавана Airtel/Bharti/ManrtaOnline (мяне здзiвiла, але гэта адна i таж кампанiя). Якасць тэлефоннай сувязi недзе памiж жудаснай i проста дрэннай, тэлэфонiзацыя насельнiцтва - амаль адсутнiчае, яе замяшчаюць платныя тэлефонныя фанерныя будкi, альбо увогуле тэлефон на стале на вулiцы. Iстотных змяненьняу ня здарылася за паследнiя 15 год.
Прамысловы бум ня улiчвае пытаньнi экалогii ушчэнт. Над усiмi прамзонамi вiciць смог з пылу и бруду такой моцнасцi, что рэчы пакiнутыя на ноч, пакрываюцца тоустым слоем пылу за 12 гадзiн.
Вось гэта - рэальны твар таго, что такое "перанос прамысловасцi у вольныя эканамiчныя зоны" ды "IT-бум". Будуць i свiнафермы, i атамныя станцыi. Вы занадта верыце у пустыя абяцанкi палiтыкау.
4. Дэкларатыуная свабода слова - гэта канешне добра. Але тыя кто хоча выдаваць выданьнi - i так iх выдаюць, у гэтам iм замовiць цяжка. Партыя аматарау пiва не icнуе шмат год. Таксама как i "Навiнкi". "Народную волю" и "Нашу Нiву" я бачу час ад часу у шапiках. Анархiсты как працавалi, так i працуюць. Фашысты - гэта зручны сродак рабiць брудныя справы чужымi рукамi, я мяркую яны захаваюць свой уплыу на дзяржаву, як яны захавалi яго у дэмакратыях заходняй эуропы и расii. Для тых кто здольны працаваць нелегальна - legalize ня тая маркоука за якой пойдзе ослiк Iа.
5. Бачу канешне, як мая матуля напрыклад. I за смешныя грошы сам працавау бюджэтнiкам.
Што вы прапануеце? Адчынiць межы ды усё прадаць? Ваша матуля не пачне працаваць з-за гэтага, для гэтага патрэбна працоуная палiтыка, якой звычайна лiбералы (аутары эканамiчнай часткi платформы) пазбягаюць, прамауляя пра "нябачную руку рынка, якая усё зробiць добра".
----
Пасля адказу, у мяне ёсць да вас пажаданьне. Вiдавочна, вы уваходзiце у iнiцыятыуную групу адзiнага кандыдата i маеце магчымасць чытаць больш матэрыялау па праграме адзiнага, iнтэрвью, улётак ды iнш.
Мне было б вельмi цiкава i карысна пабачыць матэрыялы па наступных тэмах:
- адукацыя
- IT-стратэгiя
- медыцына
- жыллёвая гаспадарка
- працоунае заканадауства
Эканамiчныя вокладкi мне вядомы, яны не выходзяць па-за межы праграмных установак Абъяднанай Грамадзянскай Партыи i асабiста спадара Раманчука.
Буду вельмi удзячны за дапамогу у пошуке дадатковай iнфармацыi.
З павагаю - lumpen.