Настроить, Войти
"КАШТОЎНАСЦІ" ЗАСТАЮЦЦА?.. "БІГБОРДЫ" ТАКСАМА (Адзін прыклад візуальнай "рэкламы")
автор Adam Shostak, дата 2006-01-04 03:42

Цяпер я жыву ў Беларусі, раней жа, у дзяцінстве - жыў ва Украіне, у розных гарадах і нават рэгіёнах. І гэты выпадак упершыню ўзгадаў падчас "памаранчавай" рэвалюцыі. У рэшце рэшт прыйшоў да высновы, што апеляванне да паняццяў "патрыятызм", "ментальнасць", стаўленне да гэтых тэрмінаў аднолькавае пры любой уладзе і АДНОЛЬКАВА выражаецца ў "сацыяльнай рэкламе". Апошняя ў сваю чаргу аказваецца зусім не сацыяльнай, і нават не рэкламай, а нейкім "дзяржаўным PRам"...

"Нацыянальная ідэя" каторая ў кожнага народа чамусці зводзіцца да "ідэй" уладу маючых, а не патрэбаў простых грамадзян у прынцыпе застаецца таксама аднолькавай. Ведаеце, яшчэ пры Кучме - далёка да "памаранчавай", у 2002-ім годзе- у розных гарадах Украіны з'явіліся бігборды напярэдадні Дня незалежнасці 24 жніўня. І на гэтых біг-бордах была наступная выява: на надзвычай шэрым, хмарным пераднавальнічным небе ўзняты высока блакітна-жоўты ўкраінскі сцяг, а ўнізе змешчаны надпіс: "Батьківщину не обирають - обирають iї незалежність"...

...Я помню добра гэты дзень, калі я пабачыў гэты бігборд упершыню... У той час я ехаў у тралейбусе. Выйшаў на сімферопальскай плошчы Амет-Хана Султана (прасцей, каля Цэнтральнага рынку на праспекце Кірава) і не мог больш нічога ўспрымаць. У вачах (і галаве) стаяў гэты цмяна-навальнічны бігборд, які сваімі хмарамі засланіў светлае сонейка. Гэты самы бігборд праз цёмныя акуляры здаваўся яшчэ больш хмарным і навальнічным. Пры тэмпературы паветра за +40! А потым я апынуўся ў пераходзе. Падземным. І пачуў крымска-татарскую гаворку з гучным расійскім - не, саўковым - матам. Цудоўную мову -- бо гэта ж настолькі мілагучна: "джиерси", альбо "якши" - а як па мне "немілагучных", "нецікавых", "непрыгожых" моваў увогуле не існуе... Але гэтая мова была апсаваная банальным матам!..

...Я ішоў па горадзе свайго дзяцінства. І не пазнаваў яго. А праз пяць хвілін убачыў, як стомленыя ад спёкі рабочыя здымаюць рэкламу з нейкім "відирвися, багато драйву!", "спілкуйся більше!" ці "я це люблю. МсDonald's" (чытай "я гэта люблю: травіць свой страўнік і расчыняць сваю кішэню перад транснацыянальным дзядзькам). Гэтыя рабочыя "ляпілі" на бігборд нешта "сацыяльна-патрыятычнае" і на "больш значнае". Здагадаліся? Здагадаліся, ШТО яны вешалі? Правільна, "Батьківщину не обирають - обирають iї незалежність"... Іншымі словамі, яны "вешалі" "бацькаўшчыну". Рабочыя размаўлялі па-руску, на мове, каторую я таксама вельмі люблю, хоць яна, як і "къырымтатар" таксама не родная мне... Але пры гэтым яны - звычайныя людзі - лаяліся такім самым матам...

Цяпер узгадаем 2004-ты год. "Так, Ющенко!" з аднаго боку і "Тому що. Янукович" з іншага. У прынцыпе апеляванне да паняццяў патрыятызму застаецца тым жа самым. Хай сабе і пад рознымі сцягамі. І візуальнае выяўленне гэтага стаўлення па сутнасці сваёй не змяняецца. "Так", "тому що" бацькаўшчыне ад твайго выбару будзе лепей. "Так", "я з народом", "тому що" "Я"<нуковіч> таксама "з народом".

...Праз слёзы на вачах я перарабіў у думках надпіс на бігбордзе ў 2002ім. У мяне гэты лозунг гучаў наступным чынам: "Батьківщину не можна обрати, бо наша батьківщина - Земля! Оберем ії незалежність!" ...Але яшчэ лепей: "Обери (ты!-кожны з нас) ії (Зямлі) незалежність!" "Выбяры незалежнасць Зямлі - таму што ў Космасе папросту няма жыцця=)" Ну трэба ж хоць калісьці быць мне рацыяналістам (чытай папярэдні сказ) =)

Іншымі словамі, як кажа габрэйская прымаўка, Lomir zech iberbetn- Давай памірымся. Папросту таму, што лёс бацькаўшчыны ўжо абраны за нас...=)