Напісаць гэты невялічкі нарыс мяне прымусілі некаторыя водгукі на мой артыкул "Быть угнетённым рекламой". Непасрэдна, хацелася б больш падрабязна спыніцца на пытанні мабільнай сувязі, на рэкламе аператараў.
Хочацца адзначыць, што мабільнік з усёй ягонай свабодай з кожным годам пераўтвараецца ў своеасабілвае "рабства". Калі ён, прынамсі, не звініць пэўны час, хаця б адзін дзень, пагадзіцеся, мы пачынаем уяўляць, што нікому непатрэбныя. Нам здаецца, што ніхто не хоча нас чуць, што ўсе забыліся на нас. І вельмі часта ў такіх выпадках пачынаем "назвоньваць" сябрам і знаёмым. У рэшце рэшт, аператары "кідаюць" нас, сваіх абанентаў, на грошы...
Яшчэ адзін аспект. Ад мабільнага тэлефона ўсё часцей нам няма нікуды падзецца. Пакрыццё радыёсувязі ва ўсім свеце стала надзвычай шырокім (і кожны час пашыраецца)... Цяпер з мабільным тэлефонам нават усё цяжэй кудысьці "збегчы" па-за межы дзеяння сеткі. Узнікае эстэтычная праблема: калі сетка радыёпакрыцца павялічываецца (будуюцца новыя антэны-вышк…