У нашай краіне, у Беларусі, інтэрнэт афіцыйна не лічыцца сродкам масавай інфармацыі. Гэта не прадугледженна заканадаўствам (Закон "О печати и других средствах массовай информации Республики Беларусь). І нават артыкулы, эсэ, нарысы, "вывешаныя" ў "віртуальнай прасторы" не лічаца за публікацыі, прынамсі пры паступленні на факультэт журналістыкі БДУ.
Між тым, інтэрнэт несумненна застаецца адным з самых аператыўных, хуткіх і мабільных СМІ. Існуюць нават меркаванні датычна таго, што інтэрнэт ў хуткім часе ён заменіць як друкаваныя, так і аўдыявізуальныя СМІ- радяё і тэлебачанне.
Канешне, сусветнае "сеціва" з'яўлецца ў пэўным сэнсе і сметніцай... Безумоўна, нельга назваць паўнавартаснымі сродкам масавай інфармацыі цэлыя тыпы інтэрнэт-сайтаў (чаты, форумы і г.д.).
Да таго ж, у сваю чаргу нельга не падкрэсліць, што "всеобщность информации и потенциальная возможность получить доступ к ней суперважны, напрямую связаны с массовой коммуникацией, журнализмом, способами обмена [інфармацыяй-А.Ш.]" (А.И. Башук. Вербальная и невербальная коммуникация в средствах массовой информации: тенданции развития).
Інтэрнэт як СМІ з'яўляецца з надзвычай хуткім развіццём інфармацыйнай сферы. Менавіта інтэрнэт, калі можна так сказаць, інтэгруе розныя выгляды інфармацыі: вербальную (тэкставую і гукавую), візуальную. Прычым, у адрозненні ад тэлебачання, у інтэрнэт-прасторы значна павялічваецца, калі не выходзіць на першы план, роля ірацыянальнага фактару, які ўдзельнічае ў мадэляванні карціны свету. Сённешняе інфармацыйнага грамадства стварае сваю асабістую інфармацыйную прастору, якая надзвычай залежыць ад кумпутарных тэхналогій.
Такім чынам, варта яшчэ раз падкрэсліць той факт, што інтэрнэт у пэўным сэнсе займае парытэтнае становішча паміж "сецівам" і "сметніцай", як і любы іншы СМІ.