Напісаць гэты невялічкі нарыс мяне прымусілі некаторыя водгукі на мой артыкул "Быть угнетённым рекламой". Непасрэдна, хацелася б больш падрабязна спыніцца на пытанні мабільнай сувязі, на рэкламе аператараў.
Хочацца адзначыць, што мабільнік з усёй ягонай свабодай з кожным годам пераўтвараецца ў своеасабілвае "рабства". Калі ён, прынамсі, не звініць пэўны час, хаця б адзін дзень, пагадзіцеся, мы пачынаем уяўляць, што нікому непатрэбныя. Нам здаецца, што ніхто не хоча нас чуць, што ўсе забыліся на нас. І вельмі часта ў такіх выпадках пачынаем "назвоньваць" сябрам і знаёмым. У рэшце рэшт, аператары "кідаюць" нас, сваіх абанентаў, на грошы...
Яшчэ адзін аспект. Ад мабільнага тэлефона ўсё часцей нам няма нікуды падзецца. Пакрыццё радыёсувязі ва ўсім свеце стала надзвычай шырокім (і кожны час пашыраецца)... Цяпер з мабільным тэлефонам нават усё цяжэй кудысьці "збегчы" па-за межы дзеяння сеткі. Узнікае эстэтычная праблема: калі сетка радыёпакрыцца павялічываецца (будуюцца новыя антэны-вышкі ці удасканальваюцца ўжо існуючыя), гэты факт АКРЭСЛІВАЕЦЦА аператарамі як надзвычай станоўчы і знаходзіць сваё ўвасабленне ў рэкламе.
Дадзеная рэклама ўжо не можа лічыцца, на маю думку, рэкламай у яе чыстым выглядзе, але пераўтвараецца ў своеасаблівы PR, у ПРАПІАРВАННЕ СВАІХ ПАСЛУГ. Так, аператар украінскай мабільнай сувязі UMC да свайго 10-годдзя (2004г.) кожны дзень пакрываў радыёсеткай на працягу цэлага месяца па два гарады. У той жа час на украінскіх цэнтральных тэлеаналах "1+1", "УТ-1", "Інтер" і інш. з'явілася рэклама: у якой спачатку на экране з'яўлялася мапа Украіны, а потым анімацыйная лялька кідала ў мапу мабільныя вышкі са словамі "Відтепер міста N. i NN. пріеднуються до нас!" ("З гэтага часу гарады N. і NN. прыядноўвацца да нас"). Гэткім чынам, гучаў пэўны заклік да глядачоў-"спажыўцоў": давай, прыдноўвайся таксама! Быццам бы ў адзін дзень УСЕ жыхары двух гарадоў падключылі свае тэлефоны менавіта да дадзенага аператара.
Ад такога "піару" застаецца толькі хавацца ў падвалах... Адзін мой сябар, журналіст, каторы займаеццца дыгерствам - падземнымі індустрыяльнымі вандроўкамі - аднойчы зазначыў: "А што, калі ў ліўнесцёках ці вентшахтах таксама пабудуюць вышкі? І з'явіцца аператар для дыгераў:)?.."
Дарэчы, наконт падзямелляў. На сайце таго ж UMC - першага украінскага GSM-аператара - знаходзім раздзел: "UMC в Київському метрополітені". Тут жа пазначаны той факт, што менавіта Кіеў стаў першым мегаполісам у краінах СНД і сёмым горадам у свеце, метрапалітэн якога цалкам пакрыты радыёпакрыццём сотавай сувязі. Але чамусьці на гэтым жа сайце няма раздзелу "UMC в Харківському метрополітені". Адказ відавочны: хутчэй за ўсё UMC не мае ўстойлівага прыёму у межах усяе Харкаўскай падземкі, таму пра гэта лепш замоўчваць.
Узгадаем, як у 2004-ым, калі беларускі velcom зрабіў сябе дасяжным у мінскай падземцы, адразу ж на схемы метрапалітэна сталі жоўта-чырвоных колераў, каторыя і выкарыстоўваюцца дадзеным аператарам
...Гэта яшчэ раз даказвае той факт, што любы вытворца (ці прадукцыі, ці паслуг) зацікаўлены менавіта ў тым, каб "выставіць на вочы" толькі лепшыя бакі самога сябе. У самарэкламе спажывец заўсёды з'яўляецца у пройгрышнай сітуацыі.
Цікавы прыклад рэкламы адносна новаз'яўленага таксама ўкраінскага аператара "Life:)" ("Смайлік" выкарыстаны ў назве) Рэкламны лагатып "сеткі" - шэра-чырвоны, што цалкам падкрэслівае узаемаадпавядальнасць колеравай гаме слогану "мабільнай канторы": "Life. Життя стає цікавішим." ("... Жыццё становіцца цікавейшым", нібыта мабільнік можа пазбавіць чалавека ад навакольнай шэрані?)
Прывяду прыклад таго, як вытворца паслуг (у нашым выпадку той жа UMC) "зарабляе" сабе рэпутацыю на грамадска-палітычных падзеях. UMС з часу заснавання меў у сваім лагатыпе сіня-аранжавую каларыстычную гаму, але да памаранчавай рэвалюцыі дамінаваў з двух колераў сіні, прычым цёмна-сіні. Пасля ж падзеяў восені 2004г. аператар значна шырэй пачаў выкарыстоўваць менавіта АРАНЖАВЫ (у тэлерэкламе, рэкламных плакатах, нават афармленні офісаў). Гэта, безумоўна, не афішавалася, але было відавочным "шэраму" спажыўцу. Варта зазначыць, што нават у беларускай рэкламе адразу пасля "памаранча" з'явіліся таксама прыклады рэклам, гандлёвых знакаў і да т.п., з перавагай аранжава-чырвоных тонаў... (Без каментароў).
У таго, хто чытае гэтыя радкі ўзнікне, напэўна, заканамернае пытане: як пазбавіцца яд "рабства"? І ці існуе яно ўвогуле ў аўтара гэтага невялічкага эсэ? На другое пытанне адкажу станоўча. Але, паўтару сваю думку, выказаную калісьці, лепш быць падключаным да тарыфных планаў, якія маюць няхай і дараэйшыя тарыфы на размовы, але не маюць (ці маюць вельмі нізкую) абанплату. у такім разе з'яўляецца больш стумулу памаўчаць:) і размаўляць толькі па патрэбе.
Да таго ж, варта адмовіцца ад дадатковых функцыяў тэлефона (арганайзера, кальнулятара, гульняў, нават будзільніка.
...Тады залежнасць ад "мабільнага рабства" не толькі з фінансавага боку, але і з боку "эстэтычнага" звядзецца амальна нуль...