Настроить, Войти
"Мабільны PR": свабода / рабства
автор гость, дата 2006-01-25 22:14, исходное сообщение

Есьць спадзяваньне, што празь некальки год людзи у Беларуси стануць меньш "завернутыми" на мабилах - прывыкнуць да цацак и перастануць ими празьмерна часта и назойлива карыстацца. Я вось у Маскве сяджу. Тут мабила ёсьць у кожнага. Але кали едзеш у транспарце ци идзеш па вулицы, людзи, што балбочуць па мабильнику ня так кидаюцца у вочы и у вушы. Па-першае, верагодна, што у Маскве сапрауды размауляюць меней. Тут, нагадаю, мабильники масава распаусюдзилися на некальки год раней, чым у Менску. Видаць, людзи паабвыклися и навучылися разьмяркоуваць тэлефанаваньни. Па-другое, тут ужо навучылися не крычаць на увесь трамвай ци чытальную залу библиятэки: "Алё, Вася, эта я!" Размовы адбываюцца цишэй, дый сыгналы тэлефонау не такия гучныя.

А для сябе я праблему мабильнага рабства разьвязау: у мяне мабилы няма и николи не было. Спадзяюся, и ня будзе.

P.S. Адам, харэ пи... То бок, ня нада ля-ля. Твой (В).