Настроить, Войти
Хроника текущих событий
автор booxter, дата 2010-09-12 19:55, исходное сообщение, комментариев: 1

Мне вельмі цяжка адказваць на другі каментар. З аднаго боку, я не з'яўляюся сябрам і нават знаёмцам тых сядзельцаў, за якіх сказаў тут слова. Падазраю, што яны сапраўды дзіўныя, магчыма непрыемныя асобы; пра Чапігу сам чуў нядобрае. Сам далёка не прыхільнік бонаў...

Таксама я разумею ваша нежаданне рабіць дадатковыя, магчыма, не самыя лёгкія, рухі дзеля людзей, якіх вы ненавідзіце. (Хоць вартыя нянавісці ідэалогіі, а не асобы, якія маюць добрую ўласцівасць - з часам змяняцца.)

Мне імпануе ваш заклік у стылі Do it yourself, хоць я, зважаючы на сваю асабістую недатычнасць да справы і сядзельцаў, наўрад пачну іх падтрымку кантактамі з бацькамі, адвакатамі і г.д. (У іншых пытаннях гэта было б вельмі магчыма.) Паўтаруся, з такіх пазіцый мне сапраўды цяжка адказваць, бо я ўжо бачу, што з вашага боку можа быць "лагічнае" пытанне: "вы толькі крытыкаваць умееце?"

Дык вось, разумеючы ўсё вышэй мною напісанае, усё-такі рызыкну сказаць "крамолу": друзьям и родственникам варта (было): - звязацца з бацькамі ненавісных ультраправых; - даваць інфармацыю пра хаду іх справаў у свет; - калі самім цяжка ці западло (апошняе таксама зразумела), усюды адкрыта падкрэсліваць, што самі гэтым займацца не збіраецеся, АЛЕ ўсю магчымую інфармацыю і дапамогу дасцё тым, хто захоча ім дапамагчы выйсці адтуль.

Можаце думаць, што я толькі піздзець умею, I don't care. А можаце ўважаць мае прапановы за спосаб выхавання ў тых ненавісных вам асобах павагі да ідэйнага ворага, стварэння мастоў паміж варагуючымі бакамі, пераводу вашага канфлікту з вуліц у блогі.

Нарэшце, іх бацькі вам дзякуй скажуць. А гэта таксама нямала.

Комментарии
  • автор acid, дата 2010-09-12 22:52, ссылка

    <i>друзьям и родственникам варта (было): - звязацца з бацькамі ненавісных ультраправых; - даваць інфармацыю пра хаду іх справаў у свет; - калі самім цяжка ці западло (апошняе таксама зразумела), усюды адкрыта падкрэсліваць, што самі гэтым займацца не збіраецеся, АЛЕ ўсю магчымую інфармацыю і дапамогу дасцё тым, хто захоча ім дапамагчы выйсці адтуль.</i>

    это все надо, чтобы смотивировать друзей и родственников ультраправых хоть на какие-то подвижки? что, самим никак не сообразить, что надо вообще что-то делать? и какую помощь они могли бы оказать "тым, хто захоча ім дапамагчы"? информацию? откуда? можно подумать, что одного присутствия возле СИЗО достаточно, чтобы подслушать разговоры адвокатов и ментов?