Настроить, Войти
У Бабруйску працягваюцца допыты па справе нападу на будынак мясцовага КДБ

У сувязі з нападам на будынак КДБ у Бабруйску ў ноч з 16 на 17 кастрычніка быў затрыманы і дапытаны супрацоўнікамі КДБ жыхар Бабруйска Павал Чарнышэнка. Як стала вядома, і пасьля падзей у Менску Чарнышэнку таксама дапытвалі і праводзілі ператрус на кватэры, дзе ён пражывае і на лецішчы ягоных бацькоў.

Павал не з’яўляецца актывістам анархісцкага руху, не займаецца грамадскай дзейнасьцю і таму цікаўнасьць да яго асобы з боку праваахоўных органаў выглядае даволі дзіўнай. Адзінае тлумачэньне – сваяцкія сувязі Чарнышэнкі з арыштаваным раней актывістам Мікалаем Дзядком, якому прад’яўлена абвінавачваньне па частцы 2 артыкуле 339 (Хуліганства, зьдзейсьненае групай асоб).

Крыніца: http://spring96.org/be/news/36739