Настроить, Войти
Еўрарадыё: Анархістаў працягваюць трымаць пад вартай

Гарадскі суд Мінску вырашыў пакінуць Мікалая Дзядка пад вартай. Нагадаем, моладзевага актывіста затрымалі 3 верасня. Яго падазравалі ў нападзе на расійскую амбасаду ў Мінску. Пазней Дзядка абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэста супраць вайсковых вучэнняў “Захад-2009”.

Яшчэ два актывісты таксама застаюцца за кратамі - Аляксандр Францкевіч і Сяргей Слюсар. Слюсара трымаюць за кратамі ў Бабруйску. Хлопца вінавацяць у нападзе на будынак КДБ у Бабруйску ўначы 17 кастрычніка. Францкевіча вінавацяць у падпале міліцыі ў Салігорску, хуліганства. У яго дзеяннях няма хуліганства, зазначыла ў каментары Еўрарадыё праваабаронца цэнтру “Вясна” Наста Лойка.

Лойка: “Ён прызнаў, што здымаў на відэа. Максімум, што можа быць, калі ён ведаў, што будзе напад, гэта – неданясенне”.

Незарэгістраваны праваабарончы Цэнтр “Вясна” разам з Міжнароднай федэрацыяй правоў чалавека прыняў заяву з нагоды ўтрымання анархістаў пад вартай. Іх справы маюць палітычнае адценне, кажа старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі.

Бяляцкі: “На іх спрабуюць навешаць усіх дохлых сабак. У нас гэта выклікае вялікую заклапочанасць. Мы лічым, што іх меры ўстрымання і пакарання не адпавядаюць учынкам, якія яны здзейснілі”.

Крыніца – http://euroradio.fm/by/1380/news/55589/