Учора, 28 кастрычніка, быў вызвалены бабруйчанін Сяргей Сьлюсар. Ніякага абвінавачваньня яму прад’яўлена не было.
Сяргей быў затрыманы ў сябе дома 17 кастрычніка пасьля таго, як уначы невядомыя атакавалі «кактэйлямі Молатава» бабруйскае аддзяленьне КДБ. 20 кастрычніка ягонае затрыманьне было працягнутае яшчэ на 10 сутак.
Нагадваем, што Сяргей ужо быў затрыманы 3 верасьня падчас першай хвалі арыштаў анархістаў і іншых грамадзкіх актывістаў, і знаходзіўся па розных абвінавачваньнях у ІЧУ па 12 верасьня. Тады ён таксама быў вызвалены без абвінавачваньня.
Таксама нагадваем, што ў руках рэпрэсіўнай машыны знаходзяцца анархісты Мікола Дзядок і Аляксандар Францкевіч, а таксама затрыманы 27 кастрычніка Антон Новікаў.