Настроить, Войти
Рух Салідарнасьці "Разам" выказаў салідарнасьць з затрыманамі маладзёнамі!
автор 12345, дата 2010-10-29 19:31, связано с: Задержания анархистов

Заява Руха Салідарнасці «Разам»

Свабоду Мікалаю Дзядку!

Рух Салідарнасці «Разам» падтрымлівае ініцыятыву Студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ і Маладзевай ініцыятывы StudAlliance аб салідарнасці са зняволеным маладзёвым актывістам Мікалаем Дзядком.

Мы выказваем свой рашучы пратэст супраць масавых незаконных арыштаў сябраў розных маладзёвых дэмакратычных рухаў, якія заўжды праводзяцца сілавымі структурамі Беларусі ў сувязі з гучнымі справамі, звязанымі з тэрактамі. Так было пасля выбуха 4 ліпеня 2008 года ў Мінску. Тады дзесяткі людзей апынуліся за кратамі, але да гэтага часу сапраўдныя злачынцы, якія прымалі ўдзел у арганізацыі і правядзенні тэракта, не знойдзены. Верагодна, што і сам тэракт 4 ліпеня 2008 года быў арганізаваны спецслужбамі, бо прывёў да вельмі сур'ёзных перастановак у сілавых структурах Беларусі.

Сёлетнія падзеі адбываюцца, магчыма, па такому ж сцэнарыю спецслужбаў. Асабліва гэта тычыцца напада на Расейскую амбасаду 30 жніўня 2010 года, пасля якога зноў пачаліся безпадстаўныя масавыя затрыманні дэмакратычных актывістаў. Праз гэтыя арышты пашыраецца геаграфія так званых «тэрактаў». Не толькі Мінск, але Бабруйск і Салігорск. Беларускія праваабаронцы называюць справы супраць актывістаў «узорам беззаконня». Таму мы выказваем заклапочанасць лёсам не толькі Мікалая Дзядка, але і Аляксандра Францкевіча і Сяргея Слюсара.

Нагадаем, што ў Беларусі пад час так званых прэзідэнтскіх выбараў за кратамі знаходзяцца палітвязні Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка і Андрэй Бандарэнка.

Мы патрабуем іх неадкладнага вызвалення!

http://k-atamanchik.livejournal.com/532155.html