Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта і моладзевая ініцыятыва “StudAlliance” накіравалі скаргі ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь і амбасаду Рэспублікі Беларусь у Літве.
“У сувязі з адсутнасцю зрухаў па справе Міколы Дзядка было вырашана накіраваць скаргі да беларускага чынавенцтва. Мы заклікаем альбо вызваліць нашага калегу, альбо правесці адкрытае і справядлівае судовае разбіральніцтва. Мы ўпэўнены, што Мікола ўтрымліваецца за кратамі памылкова і на яго хочуць “павесіць” тыя справы, да якіх ён не датычны. Калі цягам 10 дзён Мікола не будзе вызвалены, ці не будзе праведзены адкрыты і справядлівы суд, мы будзем звяртацца да міжнароднай супольнасці і ў міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, а таксама пачнем шырокую грамадскую кампанію за вызваленне нашага калегі з-пад варты” – адзначыў каардынатар моладзевай ініцыятывы StudAlliance, Кірыл Атаманчык.
Нагадваем, што студэнт Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Мікола Дзядок ужо амаль 2 месяца ўтрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска. http://westki.info/artykuly/10493/studenty-ehu-praciahvaiuc-baracbu-za-m%D1%96kolu-dziadka