Настроить, Войти
Тэрмін утрыманьня пад вартай Мікалая Дзядка падоўжаны да 24 сьнежня
автор minsksolidarity, дата 2010-11-02 18:10, textile, язык: be, перевод: en, связано с: Задержания анархистов

Тэрмін утрыманьня пад вартай для падазраванага па справе арганізацыі акцыі каля будынку генштаба Міністэрства абароны ў верасьні мінулага года Мікалая Дзядка падоўжаны да 24 сьнежня. Агулам, зараз ён будзе складаць тры месяцы. Пры гэтым Мікалаю Дзядку адмаўляюць у спатканьні нават з бацькамі.

Як стала вядома праваабаронцам, усе крымінальныя эпізоды апошніх гадоў, дзе задзейнічаныя “кактэйлі”, факелы, камяні, зараз аб’яднаныя ў адну крымінальную справу. Ёй займаецца следчае ўпраўленьне папярэдняга раследваньня ГУУС Менгарвыканкама.

Нагадаем, Мікалай Дзядок быў затрыманы 3 верасьня па падазрэньні ў нападзе на амбасаду Расіі ў Менску, аднак 1 кастрычніка яму прад’явілі абвінавачваньне ва ўдзеле ў акцыі каля генштаба Міністэрства абароны супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад–2009» ў мінулым годзе.

Дзядка абвінавачваюць у здзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 339 (хуліганства, здзейсьненае групай асоб). Спачатку яго трымалі ў ізалятары часовага ўтрыманьня (ІЧУ) на Акрэсціна, а 24 верасьня перавялі ў СІЗА на Валадарскага, дзе ён чакае суда па гэтай справе. За гэты час па невядомай прычыне ён быў этапаваны на адныя суткі ў Жодзінскае СІЗА, а потым зноў вернуты на Валадарку.

У той жа час актывіста Сяргея Слюсара, які з 17 кастрычніка знаходзіўся ў Бабруйскім ІЧУ, адпусцілі без прад’яўленьня афіцыйнага абвінавачваньня: аднак у любы момант яго могуць затрымаць ізноў, калі гэтага запатрабуе сьледства.

На волі таксама і яшчэ адзін затрыманы па справах нападаў – архітэктар Антон Новікаў. Ён знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна трое сутак. Абвінавачваньне яму не прад’яўлена.

Крыніца