Студэнцкае прадстаўніцтва ЕГУ звярнулася да міжнароднай супольнасці з просьбай паспрыяць хучэйшаму вызваленню Міколы Дзядка з жодзінскай турмы.
Адпаведныя заявы былі накіраваныя ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы краін ЕС, ЗША і Расіі ў Беларусі, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі ды палітычныя інстытуцыі краін Еўрапейскага Саюзу.
У сваёй заяве, студэнты ЕГУ адзначылі, што Мікола Дзядок з’яўляецца закладнікам палітычнай сітуацыі. Следства вось ужо як месяц не праводзіць аніякіх дзеянняў. Таксама, следства не мае аніякіх наўпроставых доказаў, якія б сапраўды сведчылі пра датычнасць Дзядка да злачынстваў, гаворыцца ў заяве.
У міжнародныя структуры было перададзена прававое заключэнне па справе Міколы Дзядка.